Гэты твор Я.Купалы я бы параіла прачытаць кожнаму

Сочинение

Першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч) пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Але я лічу, што знаёмства з творчасцю Купалы трэба пачынаць, перш за ўсё, з яго паэзіі.

Бясспрэчна , важнае месца ў паэзіі Янкі Купалы займае нацыянальна- патрыятычная тэма, але , мне здаецца, што без яго пейзажнай лірыкі немагчыма глыбока зразумець і ацаніць усё багацце яго творчасці.

Узоры пейзажная лірыкі Купалы- гэта усім вядомыя вершы \»Дзве таполі\», \»Адцвітанне\», \»Жніво\» і іншыя. Для мяне ж выдатнейшы ўзор пейзажнай лірыкі Купалы- верш \»Явар і каліна\».

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумная даліне над ярам.

Тым, хто цікавіцца творчасцю беларускага песняра, хто хацеў бы спасцігнуць усю глыбіню яго паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш.

Пра гэты верш хочацца сказаць \»меладычны\», і нядзіўна, што ён пакладзены на музыку. Музыку на словы Купалы напісаў беларускі кампазітар Ю.Семеняка, выконваюсь песню вядомыя беларускія \»Песняры\» , а так сама наш суайчыннік з Амерыкі Багдан Андрусішын. Не толькі \»Явар і каліна\» пакладзены на музыку, але і іншыя вершы Купалы : \»Я ад вас далёка\», \»Зваяваным\», \»Спадчына\».

\»Явар і каліна\»- гэта, сапраўды, больш чым верш пра прыроду. У ім зліліся радасць вясновага абуджэння прыроды, пяшчота і каханне, легенды і паданні беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер\’і беларусаў пра тое, што прырода — гэта жываю істота.

Слухаюць смехаў русалчыных,

Лопату крылляў начніцы,

Ветру павеваў ап\’янчаных,

Плюскату шклістай крыніцы.

Беларускі пісьменнік Іван Навуменка сказаў пра верш \»Явар і каліна\», што \»гэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкамі хвала Жыццю, Каханню… у вобразах дрэў…што шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам\».

І, безумоўна, раю кожнаму абавязкова прачытаць бліскучаю камедыю Купалы \»Паўлінка\», у якой аўтар высмейвае пошласць і ганарлівасць засцянковай шляхты. Купала стварыў каларытныя, запамінальныя вобразы прыгожай сялянскай дзяўчыны Паўлінкі і фанабэрыстага пана Быкоўскага. Вобраз пана Адольфа Быкоўскага створаны так таленавіта і выразна, што яго прозвішча ператварылася з уласнага ў агульнае.

5 стр., 2105 слов

Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

... многа твораў, якiя маюць фальклорную зенону: вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "На Купалле, паэма "Курган. Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага ... з самых плённых перыядаў мастакоўскай бiяграфii Я. Купалы. За гэты час (1909-1913 гг.) ён выдаў два зборнiкi вершаў - "Гусляр" (1910) i "Шляхам жьцця" (1913), напiса ...

Камедыя \»Паўлінка\», напісанная на пачатку мінулага стагоддзя, і сёння бліскуча выконваецца беларускімі акцёрамі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, які па праву з\’яўляецца Першай сцэнай нашай рэспублікі.

Шмат дзесяцігоддзяў \»Паўлінка\» не сыходзіць са сцэны Купалаўскага тэатра. За гэты час у спектаклі прымалі ўдзел многія таленавітыя і знакамітыя беларускія акцёры. \»Паўлінка\» і сёння карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў.