Рефераты по белорусской литературе

Реферат
Меню сайта
Категории раздела
[1]

Биография писателя

[7]
Мини-чат
Мы подписаны на…
Игра seafight
Статистика

» Статьи » Рефераты и биографии по белорусской литературе

В разделе материалов: 8

Показано материалов: 1-8


Нядоўгiм, але творча насычаным было жыццё Янкi Лучыны. Пiсаць ён пачаў рана, яшчэ ў дзевяцiгадовым узросце, у час навучання ў прыватным пансiёне. Першы верш, «Не дзеля славы …», напiсаны па-руску, носiць дэкларатыўны характар. Аўтар гаворыць, што ўсё жыццё ён будзе служыць «стране глухой, забитой, где мрак невежества царит, в лачуге где, соломой крытой, мужик печально дни влачит.» Аб паэтычных i эстэтычных прыярытэтах Я. Лучыны можна меркаваць па яго перакладах з польскай мовы, у прыватнасцi, па перакладзе верша Ул. Сыракомлi «Не я пяю — народ божы…». Пiсьменнiк адкрыта заяўляе, што сваёй творчасцю ён выказвае спрадвечныя мары i спадзяваннi народа, што яго творчасць — гэта голас цёмнага i прыгнечанага народа:

З iм я злiўся з добрай волi,

Чы то ў долi, чы ў нядолi,

Чы гдзе гора абзавецца,

Як асiна, грудзь трасецца.

Творчасць Я. Лучыны на трох мовах выконвала ролю своеасаблiвай пасярэднiцы ў польска-рускiм лiтаратурным дыялогу, адлюстроўвала розныя аспекты беларускай рэчаiснасцi канца 19-га ст. Калi ў польска- i рускамоўных вершах паэт застаецца традыцыяналiстам, то ў сваёй беларускамоўнай творчасцi ён з’ўляецца наватарам. Адметнасць беларускiх вершаў Я. Лучыны ў тым, што яны ўяўляюць сабою вынiк удалага перапляцення рэалiстычнага i рамантычнага пачаткаў. I гэта невыпадкова, бо напрыканцы 19-га ст. у рускай лiтаратуры была моцнай рэалiстычная, а ў польскай — рамантычная плынi. У беларускай жа лiтаратуры Я. Лучына заслужана лiчыцца пачынальнiкам фiласофскай лiрыкi. Беларускiя вершы Я. Лучыны выйшлi асобным зборнiкам («Вязанка», 1903) ужо пасля яго смерцi. Тэматыка творчасцi пiсьменнiка не вызначаецца асаблiвай шырынёй: гэта пераважна жыццё беларускай вёскi. Галоўным героем звычайна з’яўляецца просты селянiн — найбольш варты, на думку аўтара, прадстаўнiк роднай зямлi i носьбiт высокiх маральных якасцей. З асаблiвай любоўю i лiрызмам пiша пра яго паэт у вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад». Аўтар па-мастацку тонка i выверана перадае трывожны ўнутраны стан героя, яго перажываннi за свой лёс i крыўду на жыццё, у якiм «усюды песнi i гулянкi», адзiн толькi ён вымушаны ехаць прадаваць дровы ў горад, каб купiць трохi жыта. Рамантызм Я. Лучыны, спалучаны з рэалiстычным адлюстраваннем жыцця, надае значную адметнасць, у параўнаннi з польскамоўнай спадчынай, такiм яго беларускiм вершам, як «Сiвер»,»Вясна» i «Роднай старонцы». Жыццё сялян параўноўваецца ў гэтых творах з лютай зiмой, якая нiяк не хоча саступаць месца вясне. Так, звяртаючыся да сiверу, галоўны герой верша ўсклiкае:

Хоць бы раз без цябе зарунець бы палям,

Хоць бы раз у свой час адышла бы зiма!

Ўстрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзi,

Дый забылi бы мы мора смутку дый слёз…

Такiм чынам, перамены да лепшага звязваюцца з надыходам вясны, — якая асацыiруецца са светлай зарой, пасля ўзыходу якое селянiна спаткае шчаслiвая доля. Паэт непахiсна верыць у надыход такога часу. Аб гэтым сведчыць i яго прасякнуты аптымiзмам верш «Роднай старонцы»: I будуць жыцi дзеткi патомныя Добраю доляй — доляй шчаслiваю. Я. Лучына не прызнаваў капiталiстычных адносiн у грамадстве, але верыў, тым не менш, у тэхнiчны прагрэс, народжаны капiталiзмам. Не прымаў паэт таксама i спажывецкiх настрояў у адносiнах да прыроды. Таму цалкам заканамерным было з’яўленне польскамоўнай паэмы Я. Лучыны «Паляўнiчыя замалёўкi». Галоўны герой паэмы, Грышка, «дзiця прыроды вольнага Палесся» жыве ў гармонii з прыродай i людзьмi, таму ён балюча ўспрымае iдэю аб пракладцы чыгункi праз запаветныя лясы. Паэма, у якой паказаны жыццё i побыт леснiковай сям’i, з’явiлася своеасаблiвым прадвесцем «Новай зямлi» Я. Коласа. Я. Лучына не толькi паэт, але i аўтар двух нарысаў, драматычнага абразка i шматлiкiх перакладаў твораў Ул. Сыракомлi, М. Някрасава, Г. Гейне, Гамера. Яго творчасць адыграла значную ролю ў паглыбленнi лiрызму нацыянальнай паэзii, яе гуманiстычнага пафасу i аптымiстычнага погляду ў будучыню.

| Просмотров: 1462 | Добавил: | |

Письменник-великий-павильон, изданный майстар аратарская проза, царский дзеяч XII в. Кирила Туравский на час был адом для самых милых людей. Йон выдатна видитў Holy Pisanne, классический visant rytoryk i paetyku, valodaў многие мовами. Праведная жизнь, адукавана, красота великолепия imy tsarkoўnaga dzeyacha vyadom yasche ў maladostsi. В творчестве спадчыне асветница — аповестси, малитвы, «слова», павучанни, пасланни, каноны, якия означают ўзниосластю, лирызмам, эмацьянална вытанчанаи ход.

Да наши дзэн захавалась 8 «слоев» — пропавших без вести («Слова на святой Вяликдзен», «Слова на вербницу», «Слова на шецу», «Аповец великого белорусского и мананства», «Казанне пра-чарнаризский чын»), два каноны, каля трох дзетяткаў стих и малитваў. В произведениях К. Туравскага adlustroўvayuzza bagasloўska-fiilasofskiy этнический Грамадск — образы писца, тлумачица символы многих библейских книг. Praz bibleiski zmest prasochvayuzza dumki not only ab radastsyah chalavechaga zhyzzya, harastvo navakolnay pryrody, aўtar taksama zadvaettsa ab nedakhopah dzyarzhanaga лад. К. Тураски праўля асабливое насекомое духовного дасканаласта суайчынникў. В «Притчи, великая душа i цела» (tsi «По слову великой плиты i kulgavag») вырезан сценарий ў yakassi сюжет евангельской апавьяданне пра рупливага гаспадара. Pasadziўshy vinagrad, yon pastavi варот двух вартаников: слэпога и кулгаваг. «Кали хто з маих врагаў желая абакрасци винаградник, затем кулгавы ўбачыц и шлак пачуе, заблудзился, аль профе разабъецца», — так руины гаспадара. Справа ўсё адбылось инакш. Сляпи и кулгава, абъяднаўший свае дурак (глыбы несли кулгавага и кулгавы паказваў дарогу), самавольная трапи ў сад опрокинул чужое дабро. Гаспадар, данўшийся пра здзейсненае, загада прагнац «злачинца». К. Турайский в виде пакази плита чалачой души, в виде кулгавага нетронутой. Гаспадар — Бог, стоящий перед светом — караэ слабог и кулгаваг, выганяючи их в саду. Gettym most aўtar stsvyardzhae dumku ab adkaznastsi chalavek perad gods i pakaranni for grahi. Произведения «Высокамастатский аратар» К. Тураскаги заложили основы литературного творчества. Яна на працягу много стагоддзяў karstalis papulare lazy, pamazhalisya вышло ў сотни рукаписных списов. Менавита пагетаму наши продки называются асветника Златавустам, парановаючий яго са знаменитых аратарах и мажстрах красоты IV ст. NS.

| Просмотров: 2665 | Добавил: | |

Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Мiцкевiча, даволi складаны. У час навучання ў Вiленскiм унiверсiтэце ўступiў у тайнае студэнцкае таварыства фiламатаў (фiламаты садзейнiчалi ўсеагульнай «асвеце», вывучэнню гiсторыi роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасцi), дзе з’яўляўся кiраўнiком лiтаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця царскiм урадам студэнцкiх згуртаванняў быў зняволены ў Вiленскую турму, а потым сасланы на Урал у крэпасць Кiзiл.

Вярнуўшыся на радзiму ў 1833 годзе, пачаў займацца збiраннем фальклорных матэрыялаў, якiя былi выдадзены ў шасцi фальклорных зборнiках «Сялянскiя песенькi». Першыя беларускiя творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства фiламатаў i па форме нагадваюць iмянныя вiтаннi. Яны былi прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявiнскаму, А. Мiцкевiчу, Ф. Малеўскаму i iнш. («Да пакiньце ж горла драць», «Iмянiннае павiншаванне», «Едзеш, мiленькi Адам») i складзены па ўзоры беларускiх народных песень i iх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялiкай папулярнасцю сярод фiламатаў карысталiся песнi «Што старыя за вар’яты», «Прэч, прэч, сум, нудоты», напiсаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень i, як правiла, сцвярджаючыя вольналюбiвыя настроi моладзi. Фалькларыстычныя мастацкiя прынцыпы аказалi вялiкi ўплыў i на польскамоўныя балады Я. Чачота «Наваградскi замак», «Свiцязь», «Бекеш», «Узногi», у якiх спалучылiся элементы рамантызму i сентыменталiзму. Другi перыяд творчасцi Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкi) характарызуецца пiльнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасцi. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў i выдаў у Вiльнi 6 кнiг «сялянскiх песенак» (тры з iх перакладзены на польскую мову, а астатнiя апублiкаваны ў арыгiнале, на беларускай мове).

Побач з народнымi песнямi ў кнiгах змяшчалiся прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пiсаў пра беларускую мову i яе носьбiтаў — сялян. Так, у прадмове да кнiгi «Сялянскiя песенькi з-над Нёмана» даследчык зазначае: «Сяляне нашы, люд добры, лагодны, працавiты, справядлiвы, павiнны абуджаць у нас самыя прыхiльныя да сябе пачуццi. З iмi можам быць шчаслiвыя. За працу iх рук аддаючы iмi працу розуму i нашай асветы, можам памножыць агульнае дабро. Не думайма, каб i ад iх мы не маглi чаму навучыцца. Многаму навучымся, вывучаючы iх становiшча i нораў: знойдзем у iх паданнi, казкi, легенды, i найбагацейшым будзе жнiво песенак, якiя дазваляюць спазнаць iх пяшчотныя, прыгожыя, тонкiя нават i глыбокiя пачуццi». У беларускiх вершах «Да мiлых мужычкоў», «Покулы сонца ўзыдзе», «Плакала бяроза ды гаварыла», «Нашто нам дым выядае вочкi», «Быў я колiсь кавалём» паэт адстойваў iнтарэсы сялян, iмкнуўся прымiрыць iх з панамi, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селянiна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносiнах да яго пана, у нядобрым i злым аканоме. I таму ён заклiкаў:

Пане ты наш, пане!

Будзь жанам ласкавы,

Не дай аканома,

Што асцёбаць жвавы.

У змаганнi за гуманiстычныя адносiны да чалавека працы, жаданнi палепшыць яго долю, сцвярджэннi iдэi грамадзянскай роўнасцi сялян i паноў, у iмкненнi зацiкавiць пануючыя класы жыццём сялянства, а таксама маральна-этычнай змястоўнасцю i эстэтычнай каштоўнасцю народных песень вызначаецца асветнiцкая i дэмакратычная значнасць дзейнасцi Я. Чачота. Творы паэта на беларускай мове, як справядлiва зазначае К. Цвiрка, — яскравае сведчанне «нараджэння новай беларускай лiтаратуры i адначасова нацыянальнага адраджэння аднаго з самабытных i вялiкiх народаў».

| Просмотров: 1395 | Добавил: | |

Алесю Адамовічу споўнілася 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з’вілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” ).

Вялікая Айчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям’ю. Пісьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а’бездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з’яўляецца аповесць Адамавіча “Капнікі” (1979).

“Хатынская аповесць”, як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з’яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора жудасная справа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак–блізнятак, лепшага сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб’яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека. Па матывах “Хатынскай аповесці” ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п’еса “Вяртанне ў Хатынь”. Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка “Ідзі і глядзі”, у аснову якой пакладзена “Хатынская аповесць”. Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі і ўзнагароджаны залатым медалём.

| Просмотров: 1552 | Добавил: | |

Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для яго пакалення. Пачатак літаратурнай дзейнасці Навуменкі прыпадае на 50-я гг. Першы зборнік апавяданняў “Семнаццатай вясной” выйшаў у 1957 г. Затым з’явіліся творы, у якіх аўтар спрабуе адказаць на вістрыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна – этычныя праблемы сённяшняга дня (“Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Апошняя восень”, “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”).

Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак треці” (1973).

Сам аўтар назваў яе тварам аб акупацыі. Падэі разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі становяцца Сцяпан Птах і яго сын Міця, Аўсяннік, Карандаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, і іншыя змагары. Навуменка ўзнауляе сцэны партызанскай вайны на Палессі, прасочвае шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з ворагам — галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч. Праз усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэта своеасаблівы вобраз, які выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія сцэнай вяртання Міці да прыдарожнай сасны, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця. Трылогія з’яўляецца праўдзівай гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Не спрашчаючы рэальных абставін, Навуменка паказаў праўду жорсткага ваеннага часу.

| Просмотров: 2648 | Добавил: | |

Уладзімір Арлоў, аўтар кніг “Еўфрасіння Полацкая”(1992) і “Рандэву на манеўрах”(1992), гістарычнага эсэ “У пошуках украдзенага скарбу”(1993), засведчыў сваю адданасць ісціне пра мінулае беларусаў яшчэ на пачатку 80-х гг., калі ў мясцовым і тагачасным саюзным друку публікаваў артыкулы, у якіх рэзка крытычна адгукаўся на 5-томную акадэмічную “Гісторыю БССР” і аднаіменны школьны падручнік, называючы прама асноўную іх загану — свядомую фальсіфікацію мінулага ваўгоду афіцыйнай гісторыяграфіі. У заснаванай на дакументальных фактах гісторыі першага вядомага Еўропе беларускага горада Полацка, сталіцы Полацкага княства, у якім жыла ў той час патранеса і заступніца Беларусі Еўфрасіння Полацкая, У. Арлоў выступае як майстар празаічнага слова, а ў апавяданнях і аповесцях — як строгі вучоны-прафісіянал, які ведае цану першакрыніцам і ўмее іх разглядваць на шырокім фоне мінулага і сучаснасці. Гісторыю ён любіць саму па сабе, у яе першавытворнасці, пазбягаючы мадэрнізацыі, калі даўняу ўсяго толькі ілюструе счасныя думкі аўтара. Сёняшнія нашы клопаты прысутнічаюць у поглядзе пісьменніка на даўнейшыя падзеі. У апавяданні “Каля дзікага поля”, дзе ўзнаўляюцца апошнія хвіліны жыцця безыменнага аўтара слыннага “Слова аб палку Ігаравым”, адчуваецца, напрыклад , цяперашняя павышаная цікаўнасць да нашай гісторыі, імкненне пераасэнсаваць многія яе старонкі ў сучасным інфармацыйным полі. Як вядома, існуе некалькі версій аб аўтарстве гэтага твора. Казахскі пісьменнік Алжас Сулейманаў адшукаў у тэксце “Слова” аргументы, якія сведчаць на карысць якраз казахскага паходжання аўтара : асобныя словы і паняцці, на яго думку, мог ведаць толькі усходні чалавек, жыхар степаў. У. Арлоў, таксама грунтуючыся на тэксце слыннага помніка, знаходзіць доказы “полацкай версіі” : сімпатыі невядомага аўтара, геніяльнага старажытнага песняра да Усяслава Чарадзея, які “збіраў крывічаў пад сваё крыло, у адну дзяржаву”, відавочныя, а невялікая рачулка Ула, якую ён прыгадвае, знаходзцца “за пяць попрышчаў ад Дзвіны”. Магчыма, менавіта на гэтай рачулцы і знаходзілася родавая вотчына аўтара “Слова”. Што да службы яго ў ноўгарад-северскага князя Ігара, подзьвігі якога ён уславіў, то і на гэта ёсць тлумачэнне : “выпалі Чарадзеевы ўнукі з дзедавай славы”, сталі “каваць крамолы на брацію сваю”, і пясняр, які гаварыў ім у вочы праўду, стаў ім непатрэбным . Менавіта ва ўнікальным культурным асяроддзі, якое так старанна стварала ў свой час Еўфрасіння, пра што У. Арлоў апавядае ў прысвечаным яе дзейнасці эсэ, і мог з’явіцца такі высокаадукаваны і адухоўлены талентам ад Бога чалавек, як аўтар “Слова”. Старонку за старонкай перагортвае У. Арлоў у сваіх творах кнігу народнай славы. Увагу яго спыняюць некаторыя найбольш яскравыя эпізоды і каларытныя постаці. Дакументальнасць яго прозы не падлягае сумненню. А там, дзе канчаецца гістарычны дакумент, рэальны факт, пачынаецца вялікая поле аўтарскай фантазіі. Аднак ў адрозненне ад бурнага ўяўлення яго слыннага папярэдніка У. Караткевіча, які свядома рамантызаваў мінулае, прывабліваючы на свой бок новых і новых прыхільнікаў, У. Арлоў стрымлівае сваю фантазю ў межах жыццёва верагоднага : навае пакаленне адукаваных чытачоў ужо вымагала дакладнасці і фактычнай праўдзівасці. Прынамсі, гэтым тлумачыцца яго імкненне перадаць слова сваім героям, удзельнікам далёкіх падзей. Пра падзеі падчас вайны Івана Жахлівага з Літвой і захоп маскоўцамі Полацка, які быў бязлітасна зруйнаваны, а яго жыхары люта знішчаны, напрыклад, апавядае ў лісце да сваіх родных стралец Аляксей, чалавек, як можна зразумець, з чулым сэрцам і светлай галавой, па-свойму праніклівы і мудры ( апавяданне “Пішу вам у Масковію” ).

А пра князя Гераніма Радзівіла, падчашага ВКЛ, які хацеў застацца ў памяці людской не як душыцель сялянскага паўстання Вашчылы, а як мудры і справядлівы валадар Крычаўскага магістрата і дзеля гэтага прымушаў мясцовага летапісца Карпача фальсіфікаваць гісторыю, апавядае сам Карпач. Просты летапісец выбірае пакутлівую смерць на кале, але не згаджаецца на тое, каб абылгаць сваіх пабрацімаў, адабраць у іх, жывых і мёртвых, не толькі славу, але і гонар (“Міласць князя Гераніма”).

У лістах з турмы, адрасаваных сыну Ежы, вядомы беларускі літаратар Аляксандр Незабытоўскі апавядае пра свой удзел у паўстанні супраць царскага самаўладдзя і пра сваё разуменне падзей (“Пакуль не згасла свечка”).

Ужывае празаік і такі прыём, калі пра гістарычныя падзеі апавядае чалавек з варожымі да беларускай ідэі адносінамі, як гэта мы бачым у апавяданні “Рандэву на манеўрах”. Героі гістарычных твораў У. Арлова — людзі незвычайныя. Слабыя фізічна, яны затое моцныя духам. Пераможаныя суседзямі, яны не адчу-ваюць сябе знішчанымі, бо ведаюць : апошняе слова ўрэшце будзе за імі, а калі ўжо не будзе іх саміх, то за іх дзецьмі. Менавіта ў гэтым трэба бачыць сэнс эпіграфа да апавядання “ Пяць мужчын у леснічоўцы” : “Gloria victis” (“Слава пераможным” ).

Пяцёра беларусаў-інсургентаў, што засталіся пасля паражэння паўстання 1863 г., не лічаць сваю справу безнадзейнай. Так лічыць кіраўнік паўстанцкага атрада Тапор, адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага, вядомы у гісторыі вызваленчага руху пад імем Людовіка Звяждоўскага. Так лічыць і беларускі філосаф Лышчын-скі, спалены за сваю ерась на кастры паводле загаду папскага нуцыя (“Місія папскага нуцыя”).

Чалавека фізічна можна знішчыць, але пера-магчы ідэю нельга, бо ідэя неўміручая. У выніку варожых інтрыг тэўтонцаў гіне апошні полацкі князь Уладзімір, а з ім разам знікае ў хвалях часу дынастыя Рагвалодаў (“Дзень, калі ўпала страла”).

Аднак збыліся не толькі горшыя прадба-чанні князя, але і лепшыя : праз два гады посля яго смерці полацкія ратнікі сталі плячо да пляча з наўгародцамі і пскавічамі на Чудскім возеры, дзе адбылося Лядовае пабоішча і крыжакі пацярпелі сакрушаль-ны разгром, што на некалькі стагодзеў адвучыла іх ад паходаў на Усход. У.Арлоў, як і іншыя нашы аўтары гістарычных твораў, шмкнецца знайсці адказ на пытанне, якое ў свой час вельмі захапляла Ф.Дастаеў-скага : у чым прычына таго, што беларусы, як нацыя, здольныя былі выжыць ва ўмовах жорсткага націску з боку агрэсіўных суседзяў на працягу стагоддзяў? Мабыць, было нешта такое ў іх нацыянальным характары, што дазваляла народу не толькі жыць, схіліўшы голаў перад рознага роду акупантамі, паланізатарамі і русіфікатарамі, але і зберагаць сваю жывую душу, не аддаваць яе на глум і здзек. У самым агульным выглядзе гэты погляд на беларуса выяўляецца ў славутай “Пагоні”. Грозны ваяка, які ўзняў свой меч і ўздыбіў каня, абараняе сваю нацыянальную незалежнасць і чалавечую годнасць ад любых замахаў.

| Просмотров: 1300 | Добавил: | |

Уступ

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

| Просмотров: 2618 | Добавил: | |

Кузьма Чорны яшчэ толькі пачынаў, а крытыка яго ўжо ахрысціла «беларускім Дастаеўскім». Сам ён добра ведаў цану такім азначэнням, бо для таго, каб стаць «Дастаеўскім», узысці на ідэйны і мастацкі ўзровень вялікага пісьменніка, трэба было перш за ўсё стаць беларускім пісьменнікам, выявіць у сваёй творчасці нацыянальны характар беларуса, стварыць беларускі раман, беларускі стыль. «Павінны быць створаны беларускія вышэйшыя формы беларускай культуры», — такую задачу ставіў перад беларускімі пісьменнікамі 28-гадовы «ўзвышэнец» Кузьма Чорны. Размова ішла пра «беларускасць вобразаў», «беларускасць моўнага накірунку», «беларускі стыль». Менавіта сам Чорны і стаў стваральнікам беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Кузьма Чорны — выдатны знаўца народнай гаворкі. Ён ўзбагаціў нацыянальную прозу творамі, у якіх узноўлены шырокія карціны рэчаіснасці, створаны шматстайныя чалавечыя характары, пастаўлены вострыя праблемы часу, зроблены глыбокія філасофскія абагульненні.

Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 г. у вёсцы Боркі на Случчыне ў сям’і парабка. У 1907 г. бацькі яго пераехалі ў фальварак Вінцэнтова. Тут Мікола з дапамогай маці Глікерыі Міхайлаўны, жанчыны простай, але духоўна развітай і дастаткова начытанай, навучыўся чытаць. Кнігі былі больш выпадковыя, сярод прачытанага Чорны ўспамінае Біблію, нешта з твораў Льва Талстога, розныя палітычныя брашуры. Запомнілася першая ўласная кніжка — «Канёк-Гарбунок» Пятра Яршова, падораная заезджымі гандлярамі. Мікола быў здольны хлапчына: добра маляваў, іграў на розных музычных інструментах, меў прыгожы голас, умеў цудоўна апавядаць розныя гісторыі, прадстаўляючы ў асобах, іграў у школьных спектаклях. Багатае духоўнае жыццё яго, аднак, ішло на фоне жахлівай беднасці. Пра сваё маленства Чорны ўспамінаў: «Гэта быў жудасны час, калі кавалак хлеба і палатняная рубашка — адна на год, здаваліся шчасцем. Так жылі ўсе тыя людзі, сярод якіх я вырас і выгадаваўся. Так жыў народ» (VIII, 288).

| Просмотров: 3994 | Добавил: | |

Форма входа
Поиск
Поделись ссылкой!