Асаблівасці выяулення вобраза Васіля Дзятліка у “Палескай хроніцы” І. Мележа

Контрольная работа

Уводзіны

У рамане “Палеская хроніка” Іван Мележ стварыў шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з’яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана сваімі рукамі, рукамі чалавека.

“Палеская хроніка” І. Мележа — мужнае, праўдзівае слова пра так званы вялікі пералом, пра калектывізацыю. А побач з гэтым — пра наш народ, працавіты, мужны, спагадлівы, таленавіты, цярплівы.

І. Мележ як бы зверху глядзіць на гэты куток — Палессе. Гэты твор — шырокая эпічная карціна побыту, нораваў і звычаяў свайго часу. Гэта глыбокі роздум пра найважнейшыя праблемы сучаснасці, пра месца чалавека ў грамадстве. Характэрная рыса “Палеская хронікі” — арганічная ўраўнаважанасць умоваў і характараў, жыцця грамадскага і асабістага, свету знешняга і ўнутранага. Уражанне паўнаты і цэласнасці ва ўзнаўленні рэчаіснасці абумоўлена яшчэ і тым, што Мележу ўдалося па-мастацку сінтэзаваць аб’ектыўнае адлюстраванне рэчаіснасці з яе суб’ектыўным успрыманнем і асэнсаваннем персанажамі. Свет І. Мележа — гэта багаты, рэальны свет простых людзей у іхнім адзінстве з прыродай, у душэўна шчырым адзінстве з зямлёю, у супярэчлівасці, складаным бытавым і сацыяльным перапляценні. І. Мележ паказвае сваіх герояў ва ўсёй іх рэальнай канкрэтнасці.

Мэта: характарызаваць вобраз Васіля Дзятліка ў “Палескай хроніцы” І. Мележа.

мележ побыт раман

1. Васіль Дзяцел, як цэнтральны герой «Палескай хронікі» I. Мележа

Знаёмства з Васілём адбываецца ўжо на першых старонках рамана «Людзі на балоце». Ён жыве ў беднай сям’і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імперыялістычнай вайне).

Таму на худыя плечы хлапчука (адзінага работніка ў сям’і) кладуцца клопаты па гаспадарцы. У партрэтнай замалёўцы Васіля падкрэсліваецца яго панурасць, засцярожанасць, супярэчлівасць характару. Нават вочы яго былі рознымі: адно, «як вада, светлае, а другое, як жалудок [4, С. 7]». 3 дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. У працы, якая з’яўляецца маральна-філасофскай асновай вобраза Васіля, раскрываецца прыгажосць душы, характару героя.

Любоў да штодзённай сур’ёзнай працы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў. Змалку загартоўваючыся ў працы, ён добра ведаў, што «жыццё — не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень[4, С.15]». Герой твора не чакае ад жыцця ніякай палёгкі і працуе да горкага поту, да здранцвення рук, спадзеючыся, што ўдасцца падрамантаваць хату, купіць лепшага каня, адборнага зерня. Толькі не пад сілу гэта Васілю, бо на пустой ніве нічога не родзіць, а ўраджаю нават не хапае для сябе. I таму зразумелай становіцца мара Васіля прыдбаць кавалак глушакоўскага поля каля цагельні, дзе з году ў год збіраўся добры ўраджай. Гэта жаданне настолькі моцнае, што не зважаючы на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як і пазнейшая сутычка за зямлю з Міканорам, успрымаюцца драматычна, выклікаюць шчымлівы боль і спачуванне герою. Зямля для Васіля — яго жыццё, радасць і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Зямля — ён сам. Ён ідзе да свайго поля, як «на сустрэчу з каханай».

5 стр., 2069 слов

Драма Васіля Дзятла

... на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як ... ў, ад сумеснай працы заб'е у Куранях светлай крыніцай (Іван Мележ паэтызуе і завіханні ... свайго шчасця. Васіль Дзяцел жыве ў савецкі час, за «народнай» уладай. Гэта ўлада абвяшчала ў ... пра гэта піша ў сваім рамане «Вязьмо» папярэднік Мележа па тэме жыцця вёскі на пераломным ...

I. Мележ малюе свайго героя з любоўю, сімпатыяй і разам з тым не хавае адмоўных якасцей яго характару. Нагадаем той выпадак, калі Васіль без асаблівых хістанняў адмаўляецца даць Грыбку у якога захварэла дзіця, лыжку мёду. Безумоўна, сквапнасць, эгаізм, а таксама недаверлівасць, нявер’е ў людзей, замкнутасць пэўным чынам вытлумачваюцца (уплывам асяроддзя, асаблівасцямі таго складанага часу, умовамі жыцця, выхаваннем, сацыяльнымі прычынамі), але не ўпрыгожваюць чалавека.

Прыгажосць і шчырасць душы Васіля асабліва раскрываюцца ў каханні да Ганны. Калі Ганна стала для яго дарагім чалавекам, то жыццё напоўнілася новым, радасным зместам, свет быццам перайначыўся, зазіхацеў рознымі фарбамі. 3 захапленнем і замілаваннем расказвае пісьменнік гісторыю кахання маладых і шчаслівых людзей, апісвае іх сустрэчы пад шапаткімі фушамі, раскрывае глыбіню пачуццяў, народжаных сярод цяжкай працы і вечных клопатаў пра кавалак хлеба. Здавалася, шчасце будзе бясконцым. Але ў жыцці ўсё склалася інакш. Першае каханне трапяткое і нясмелае пачуццё, абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі. I Ганна, абражаная і пакрыуджаная» насуперак свайму жаданню выходзіць замуж за Яухіма спадзеючыся на спрадвечнае «сцерпіцца — злюбіцца».

Але не злюбілася і не сцярпелася… Васіль жа, згубіўшы сваю радасць, сваю прыгожую «рабіну», ажаніўся з багатай Маняй, якую ніколі не кахаў. Багаты пасаг нявесты прамяняў на каханне Ганны. Жаданне стаць заможны гаспадаром, «набіць снапамі гумно», завесці «пяць кароў і стаенніка» перамагае. 3-за зямлі і багацця Васіль з вялікім унутраным болем, але свядома і канчаткова адмаўляецца ад Ганны.Але яшчэ доўга ён будзе пакутаваць , і пякельны боль ад страты каханай увесь час будзе нагадваць аб сабе.

У планах будучых раздзелаў твора I. Мележ намерваўся правесці героя праз новыя выпрабаванні і драматычныя сітуацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Васіль спачатку змагаецца на фронце (там яго паранілі), пасля — у партызанскім атрадзе. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: «I ўсё-такі мы будзем жыць. Нас — не задушыць. Бо мы — народ!»[7, С. 98-100].

2. Вобраз Васіля Дзятліка ў рамане Івана Мележа “Людзі на балоце”

Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамана, адносіцца да апошніх. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся. Пісьменнік падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зуеім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абы-як, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных у працы мужчын [6, С.13].

2 стр., 551 слов

Суровая праўда ў творах Васіля Быкава

... краіне. Мы не павінны забываць падзею таго часу. Хто, калі не мы, раскажа наступнаму пакаленню, нашым дзецям пра тую ... Давайце разгледзім творчасць Васіля Быкава. Несумненна, творчасць Быкава — гэта суцэльны гераізм і мужнасць, сіла і смеласць. Быкаў ... гераізм, трагізм, баязлівасць, подласць, абыякавасць да лесу людзей. Не дзіўна, што некаторыя аповесць былі забаронены для выхаду ў краіну, а ...

Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як заможны Яўхім Корч, а можа і яшчэ багацей. Ён не прымае калектывізацыю. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі, — гэта не для Васіля. Ен хоча быць упэўненым, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё.

Гэта, на думку пісьменніка, не сквапнасць Васіля, а нармальная псіхалогія ўласніка, сапраўднага гаспадара. Іншая справа, што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія ідуць няправільна, — вельмі складана. Так сталася і з Васілём.

Але самая галоўная прычына таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе няшчасным, на думку пісьменніка, — яго разрыў з каханай дзяўчынай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуўся: добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата, — у яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля разам з Ганнай. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для аднаго. Аж не…

Васіль пазней яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна прывязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці [2, С.183-184].

3. Дзве страсці Васіля Дзятліка

Дзве страсці, дзве любові ў Васіля Дзятліка — зямля і Ганна. Нейкі час, гэта самы шчаслівы час у яго жыцці, яны суіснуюць побач. Васіль становіцца гаспадаром, узвальвае на свае не надта моцныя юнацкія плечы ўвесь сялянскі клопат. Тады ж нараджаецца глыбокае пачуццё да суседкі-равесніцы. У час спатканняў, горнучы да сябе дзяўчыну, ён думае-марыць пра зямлю. Калі Ганна выходзіць замуж, у яго застаецца адна любоў — зямля. Дзеля яе ён узяў за жонку непрыгожую, нібы век сонную Пракопаву Маню. Аднак у яго жыццё зноў уваходзіць Ганна. Васіль пастаўлены перад выбарам: зямля ці каханая жанчына — і герой выбірае першае. Аналізуючы сцэну, у якой растрывожаны Васіль ідзе на сваё поле і бачыць, як «кволыя сцяблінкі, калі стаў перад паласою, паварушыліся — нібы віталі яго, радаваліся яму»[5, С. 120], С. Андраюк зазначае, што герой ніколі не думаў пра Ганну так узвышана і паэтычна, як пра зямлю.

1 стр., 418 слов

Гэты твор Я.Купалы я бы параіла прачытаць кожнаму

... я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш. Пра гэты верш хочацца сказаць "меладычны", і нядзіўна, ... таямнічым пад вечным небам". І, безумоўна, раю кожнаму абавязкова прачытаць бліскучаю камедыю Купалы "Паўлінка", у якой аў ... беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер'і беларусаў пра тое, што прырода - гэта жываю істота. ...

Ад Ганны герой адмовіўся сам, а зямлю забралі, зрабілі нічыёй. У тым жа маналогу Васіля пісьменнік паказвае, што значыць для героя свая зямля: «Аддай сваё поле, дзе кожную сцяблінку, здаецца, сагрэў бы сам! Ішоў бы ад адной да другой ды хукаў бы, каб не мерзла!.. Аддай поле — ето ўсё адно што — аддай душу! Папробуй, адарві душу![5, С.79]» Не, не ўласнік так разважае, а чалавек, звязаны з зямлёй малаком маці, памяццю продкаў, усім сваім жыццём.

Васілёву прывязанасць да зямлі разумее Апейка. Закліканы праводзіць калектывізацыю, ён верыць, што гэта мерапрыемства дапаможа сялянству выйсці з беспрасветнай галечы і беднасці, зробіць працу лягчэйшай і больш прадуктыўнай, бо на шырокія калгасныя палеткі прыйдуць машыны. Але ён хоча, каб на абагульненай зямлі селянін працаваў так, як і на сваёй. А гэта магчыма пры ўмове, калі чалавек не страціць сваю прывязанасць і любоў да поля і таго, што на ім расце [3, С.408-412].

4. Каханне Васіля Дзятліка

Чытаючы першыя старонкі, мы становімся сведкамі, як шчасліва і прыгожа складваюцца адносіны юнака і дзяўчыны. Каханне іх чыстае, светлае, трапяткое.

Працуючы з раніцы да вечара, Васіль не ведае стомы. I не таму, што ён поўны моцы, яе ён толькі набіраецца: Васілю прыбаўляюць сілы думкі аб спатканні з каханаю дзяўчынаю, якая — ведае — плаціць яму тым жа. У жыцці Васіля дзве мары — звязаць сваё жыццё з Ганнай і набыць яшчэ зямлі. Ды не абыякой, а самай лепшай, што знаходзіцца ля цагельні і належыць куранёўскаму багацею Карчу,

Набліжаецца перадзел, і чым ён бліжэй, тым больш хлопец хвалюецца. Ен ужо амаль упэўнены, што зямля гэтая будзе належыць яму. «А інакш, дзе ж справядлівасць?» — думае Васіль. Ён і Ганне расказаў пра свае мары.

Праўда, яна ўспрыняла гэта не так сур’ёзна, як бы хлопцу хацелася, але гэта не бяда: будзе зямля, тады і Ганна таксама парадуецца за яго.

Калі б не выпадак з бандытамі, невядома, як склаліся б адносіны Васіля і Ганны. Менавіта гэтае здарэнне намеціла мяжу ў іх чыстых адносінах, якая з кожным годам станавілася ўсё больш акрэсленай.

Ганна абвінаваціла Васіля ў тым, што ён паказаў бандытам хату яе сваякоў. Праўда, яна хутка зразумела, што віны яе каханага ў тым няма, ды было позна: адыходзячы ў турму, Васіль не азваўся да яе, нават не паглядзеў у яе бок, хоць і вельмі хацелася. I віной гэтаму была не столькі крыўда, колькі яго прыродная панурасць і зацятасць.

Вузел непаразуменняў зацягваўся ўсё больш, хоць яны кахалі адно аднаго, як і раней. Васіль не захацеў паверыць Ганне, што паміж ёй і Яўхімам Карчом там, у лесе, нічога не адбылося. А дзяўчына была надта гордай, каб прасіць паверыць ёй.

Была, аднак, і яшчэ адна прычына, што стрымлівала Васілёвы пачуцці, і мне здаецца, яна галоўная — усё тая ж незадольная мара аб зямлі. Не адзін ужо раз Васілю прыходзіла думка павялічыць свой надзел за кошт пасагу. Спачатку ён адганяў яе, як дакучлівую муху, а потым падумаў: а чаму б і не?

9 стр., 4029 слов

Вбразы Петрака i Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды»

... дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. ... Знак бяды» Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці В. Быкава «Знак бяды». Я лічу, што Васіль ... акупацыі ён спачатку выбірае больш лёгкі шлях — шлях ... Знак бяды” з’яўляюцца Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэтыя працавітыя людзі ўвесь час жылі ў Яхімаўшчыне: парабкавалі ў пана, потым атрымалі ад новай улады дзве дзесяціны зямлі, ...

Тым больш, што адносіны з Ганнай былі парушаны. Што датычыцца Ганны, то яе каханне да Васіля не згасла, толькі побач з ім пасялілася крыўда. Як мог ён, адзіны, каго яна кахала, паверыць не ёй, а злым плёткам? Да гэтай крыўды далучыліся і ўгаворы мачыхі, і перажыванні за старога бацьку. Усё гэта падштурхнула дзяўчыну даць згоду Яўхіму выйсці за яго замуж.

I Васіль ажаніўся. Пасаг за жонкай узяў ладны: добры кавалак зямлі, і хату стаў будаваць новую. Аднак спакою не было: не выходзілі з галавы ўспаміны пра тыя шчаслівыя вечары, што правёў побач з Ганнай, пра шчырыя і нясмелыя пацалункі.

I Васіль, і Ганна жывуць толькі ўспамінамі. Здавалася б, зрабі кожны з іх адзін крок — і пакутлівага жыцця не было б. Але не ўсё так проста: шляхі-дарогі іх разышліся, і ў кожнага за плячыма цяжкая торба, якая замінае зрабіць крок насустрач адно аднаму. I калі больш рашучая Ганна яшчэ здольная на гэта, то Васіль — не.

Таму, калі яны пазней сустрэліся і Ганна прапанавала свайму каханаму кінуць усё, Васіль гэтага не зрабіў: шкада было пакінуць зямлю, да якой прывык, хату, дзіця, хоць і не любую, жонку. 3 цягам часу ён зразумеў сваю памылку, але было позна: дарогі разышліся так далёка, што і за ўсё астатняе жыццё ён не дайшоў бы да сваёй Ганны.

I гэтая сумная выснова вучыць нас таму, каб не паўтараць памылак галоўных герояў «Палескай хронікі», Васіля і Ганны[1, С.100-115].

Заключэнне

З асаблівай сілай паэтычнага майстэрства, псіхалагічнай і сацыяльнай глыбінёй напісаны вобразы Васіля і Ганны ў «Палескай хроніцы» I. Мележа. Васіль працуе, упарта, настойліва дамагаецца першай зямлі, кахае шчыра, нясмела, але глыбока і пакутліва. Ён жыве на старонках кнігі. Жыве, як і ўсе, і, разам з тым, не падобны ні на кога. Зямля — мэта, да якой імкнецца, якой жыве Васіль. Зямля — ён сам.

У Васіля пачуцці асабліва абвостраны, ён выключна чула рэагуе на асноўнае, засяроджаны ў адным кірунку, бо зямля — гэта мара ўсяго ягонага жыцця. Вякамі, ад пакалення да пакалення мара пра зямлю, прага яе накоплівалася ў сэрцы, розуме селяніна.

І. Мележ шматгранна адлюстраваў з’явы і падзеі, глыбокую любоў і павагу да чалавека працы, добрае веданне яго духоўнага свету, усяго таго, чым багата народнае жыццё. Адрэзаныя ад вялікага свету непраходнымі балотамі і пясчанымі выспамі Мележаўскія Курані жывуць па спрадвечных законах, як жылі некалі бацькі, дзяды, прадзеды, здабываюць нялёгкі хлеб, працуюць, гадуюць дзяцей, смуткуюць і радуюцца, плачуць і смяюцца. Аўтар раскрыў самабытнасць жыцця, народнага характару, дэталізаваў этнаграфічны каларыт краю, які быў мала вядомы сусветнай і нацыянальнай літаратуры.

Спіс літаратуры

1. Бугаёў, Дз. Вернасць прызнанню: творчая індывідуальнасць І. Мележа. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. — 240 с.

2. Лепшыя сачыненні па беларускай літаратуры для вучняў 6-11 класаў / падрыхтоўка тэкстаў Я. Конева. — Мінск: Сучасны літаратар, 2002. — 256 с.

1 стр., 440 слов

По роману Ивана Мележа “Люди на болоте”, : “Любовь Василия и Ганны”

... собой и не стремилась защищаться едкими шутками, потому что Василия она полюбила. Трагично складывается дальнейшее повествование романа, когда на Ганну обратил внимание Евхим, сын кулака. Ему было все ... привязанный к своей земле Василий слишком мрачен и занят хозяйственными заботами, отодвинув все остальное на второй план. Можно сказать, что он плывет по течению, двигаясь только к ...

3. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В.Я. Ляшук. — Мінск: Аверсэв, 2002. — 191 с.

4. Мележ, І. Збор твораў у 6 т. Т.5. Людзі на балоце: раман. — Мінск: Беларусь, 1971. — 440 с.

5. Мележ, І.П. Подых навальніцы: раман. — Мінск: Народная асвета, 1970. — 592 с.

6. Смысловская, В.И. «Полесская хроника» И.Мележа: творческий замысел и его художественное воплощение: автореферат диссертации. — Минск, 1973. — 18 с.

7. Старычонак, В.Дз. Беларуская літаратура: ад А да Я: у дапамогу абітурыентам і школьнікам. — Мінск: Вышэйшая школа, 1998. — 524 с.