Мы подписаны на… |
Игра seafight |
|
» Статьи » Сочинения по белорусской литературе |
|
В разделе материалов: 10
Показано материалов: 1-10
|
|
Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага.
Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя. У царскiх харомах Сiмяон Полацкi адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнiгай якой стаў «Буквар языка славенскага, сиречь начало учения детем хотяшим учиттися чтению писаний». Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расii тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Мiхайлавiча. Адзiн з самых адукаваных людзей свайго часу, Сiмяон Полацкi лiчыў абавязкам несцi людзям веды ў лiтаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлiгiйным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлi, яе гарадам (Полацку i Вiцебску) i святыням. Так, у элегii «Пралог да прападобнай мацi Ефрасiннi» паэт, услаўляючы асабiстыя заслугi ўнучкi Усяслава Чарадзея, разважае аб гiстарычным лёсе Айчыны, трывожыцца за яе будучыню. Творчасць паэта захоўвала традыцыi славянскай гiмнаграфii, i таму нямала хвалебных узнёслых радкоў прысвечана пэўным асобам, падзеям. Культ жа асобы маскоўскага цара ў творах набывае асаблiва манументальны характар. Паэт iдэалiзуе яго як абаронцу радзiмы, мудрага i справядлiвага дарадчыка. Творчасць Сiмяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокiм ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-фiласофскiя i гiстарычныя пытаннi, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая iерархiя, выказваюцца адносiны да «праведных» i «няправедных» войнаў, да творчай дзейнасцi асобных мастакоў, прапагандуецца iдэя пашырэння асветы, культуры i навукi. У вершы «Глас последний ко господу Богу царя Алексея Михайловича» паэт ад iмя памерлага расiйскага цара разгортвае перад яго сынам-спадкаемцам вялiкую, грунтоўна прадуманую праграму дзяржаўнай, грамадскай i асветнiцкай дзейнасцi, уключаючы i выдавецкую справу. У Маскве Сiмяон Полацкi зрабiў вершаваны пераклад «Псалтыра». Ён прызначаўся для сямейнага чытання i быў упрыгожаны гравюрамi, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. У 1678 г. Сiмяон Полацкi падрыхтаваў да друку два зборнiкi. У першым — «Рыфмалагiёне, або Вершаслове» — былi змешчаны ўзнёслыя вершы пра царскую сям’ю i яе акружэнне. Другi зборнiк — «Вертаград мнагацветны» — з’яўляўся на той час сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гiсторыi, антычнай мiфалогii, фiласофii, тэалогii, маралi i хрысцiянскай сiмволiцы. Сiмяон Полацкi з’яўляецца аўтарам двух п’ес — «Камедыi-прытчы пра блуднага сына» i трагедыi «Пра Навухаданосара цара…». У iх ён iмкнуўся асучаснiць евангельскiя творы, наблiзiць iх да рэальных падзей тагачаснага жыцця. Так, гiсторыя пакут i раскаяння блуднага сына выкарыстоўвалася з выхаваўчай мэтай: маладое пакаленне, пакорлiвае i паслухмянае, павiнна паважна ставiцца да старэйшых, iмкнуцца да пераемнасцi традыцый, да стварэння сацыяльнай гармонii ў грамадстве. Праз бiблейскi сюжэт пра жорсткага i ганарлiвага валадара-тырана старажытнай дзяржавы Навухаданосара аўтар спрабаваў сцвердзiць iдэю гуманнасцi, высакароднасцi, чалавекалюбства ў грамадстве. Навухаданосар пад уплывам знешнiх абставiн (выратавання трох юнакоў-iншадумцаў) мяняе свае адносiны да вернападданых, становiцца больш велiкадушным, гуманным. Лiтаратурная спадчына Сiмяона Полацкага адыграла вялiкую ролю ў станаўленнi беларускай паэзii i драматургii, развiццi iх жанраў i пашырэннi тэматычнай разнастайнасцi.
| Просмотров: 1542 | Добавил: | |
|
Камедыя Андрэя Макаенка «Выбачайце, калi ласка!” Надзеннасць праблем, узнятых у творы.
Яркiм сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя «В. К. Л. » (1953).
Сюжэтны канфлiкт камедыi будуецца на сутычцы прагрэсiуных адносiн да працы са спажывецкiмi i кар’ерысцкiмi. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якiя прыносяць у ахвяру дзяржауныя iнтарэсы. А. М. так пабудавау камедыю, што Калiберау, з’яуляючыся галоуным сатырычным персанажам, у той жа час не удзельнiчае нi у адной махiнацыi, нават адкрыта не падтрымлiвае яе арганiзатарау. Калiберау поунасцю нiдзе не выказвае свае думкi, але умее пыл у вочы пусцiць, каб аказацца у выгадным для сабе становiшчы, нават у размове з жонкай, калi яны гавараць пра адны i тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкi жонкi цi не; то паводзiць ен сабе з упаунаважаным, калi той прапануе разлiчыцца з хлебапастаукамi фальшывымi квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава — вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове — набыушы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе iнтарэсамi дзяржавы. Каб зрабiць выгляд заклапочанага кiраунiка, К. прыкiдваецца хворым — камянi у печанi, i, нiбыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзiць на працу. Печкуроу i Моцкiн дапамагаюць К. пракласцi «дарогу да славы». Моцкiн ведае «сакрэты як выйсцi у перадавiкi». I адзiн з iх — як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага «сякрэта” у жыццi вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка i дырэктар спiртзавода Печкуроу. У Моцкiна i Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць цiха, спакойна, у дастатку. Моцкiна не цiкавяць дзяржауныя iнтарэсы i дабрабыт калгаснiкау, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства i клянецца рабiць так, як скажа начальства. Але ен падхалiмнiчае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калi адчувае небяспеку, то гатовы звалiць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкi М. i П., усей гэтай «кампанii», дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага узбагачэння: кожны цягне усе, што можа: П. — спiрт, М. — аферысцкiя iдэi. I зусiм было б добра, усе б жылi у згодзе, каб не правалiлася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць вiну адзiн на аднаго. Поунае самавыкрыцце наступае у фiнале твора. Драматург выкрывае дэмагогiю, бюракратычныя метады кiраунiцтва, якiя ствараюць атмасферу баязлiвасцi i няупэуненасцi, параджаюць такiх кiраунiкоу як Г., баязлiуца, якi не можа даць адпор, i такога тыповага кiраунiка, як К., што прыкрываецца клопатамi аб дзяржауных iнтарэсах, а на практыцы кiруецца кар’ерысцкiмi метадамi. Носьбiтамi станоучага выступаюць у камедыi брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау, настаунiца Наташа Гарошка.
Спектакль па п’есе «В. К. Л.» паставiлi 125 тэатрау былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы i Балгарыi. Сiльнiкаў — у тэатры iмя Я.Купалы.
| Просмотров: 1058 | Добавил: | |
|
Паэзiя Аркадзя Куляшова, яе тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.
Нарадзiуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвiчы Касцюковiцкага раена на Магiлушчыне. Бацькi былi настаунiкамi. Рана абудзiлася у хлапчука цiкавасць да лiтаратуры i пачался дружба з кнiгаю. Асаблiвай увагай, любоую i прызнаннем карысталiся Пушкiн i Лермантау. Паэма Лермантава «Мцырi” дапамагла зразумець вялiкую чарадзейную сiлу мастацкага слова. У 1926г Клiмавiцкая акруговая газета «Наш працаунiк” друкуе першы верш А. К. А праз год газета «Магiлеускi селянiн” змяшчае каля дзясятка яго вершау, а адзiн трапляе у газету «Беларуская веска. » У 1928г. пасля семiгодкi едзе вучыцца у Мсцiслаускi педтэхнiкум. Мсцiслау адыграу нямалую ролю у лiтарат. лесе. У 1929 г. едзе у Мiнск. У 1930г. выходзiць з друку першы сборнiк вершау «Росквiт зямлi». У пачатку наступнага года паэт заканчвае паэмы «Крыуда” — пра антынародны характар iмперiалiстычнай вайны, якая пачалася у год яго нараджэння. У 1931-1933гг. вучыцца на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. Выдаюцца новыя кнiгi з вершамi i паэмамi «Па песню, па сонца», «Медзi дождж», «Мы жывем на гранiцы». У 1940г. выйшла першя кнiга у перакладзе на рускую мову «Дубрава». Пачалася Вял. Айчын. вайна. Паэт дабрауся да Оршы. Працуе у газеце «Знамя Саветау». Пiша вершы — «Лiет з палону», «Над брацкай магiлай», «Балада аб 4 заложнiках». У жнiунi i вераснi 1942 г. у цяжкiх франтавых умовах напiсау паэму «Сцяг брiгады». Вялiкiм здабыткам у бел. паэзiю увайшла пасляваен. творчасць. Паэмы «Новае рэчышча», «Толькi уперад», вершаваная аповесць «Грозная пушча», зборнiк «Камунiсты” i «Новая кнiга», пераклады творау Пушкiна, Лермантава, Ясенiна. А. К. двойчы удастоены Дзяржаун. прэмii СССР, у 1946г. за паэму «Сцяг брыгады», у 1949г. за «Новае рэчышча». У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта БССР.
Пачанау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу «востры як штык” i «глыбо кi як плуг». Поспех А. К. прынеслi вершы пад назвай «Юнацкi свет” (1938-1940).
З даваенных творау значны след у творчасцi пакiнулi паэмы «Баранау Васiль», «У зяленай дуброве». Першая услауляла мужнасць абаронцау свяшчэнных рубяжоу Радзiмы, другая расказала пра людзей калгаснай вескi, пра iх духоуны свет, мары. Найбольшы поспех прынесла паэма «Хлопцы апошняй вайны” (1940).
А. К. паказвау сябе паэтам-наватарам. Ен шукау новыя мастацкiя сродкi. Верш «Мая Бесядзь” (1940) — паэт асэнсоувае свае месца у лiтаратуры, вызначае свае iдэйна-мастацкiя прынцыпы, ставiць задачы на будучае, выпрацоувае адметныя мастацкiя манеры. » Плыла, цалавалась хмарка з зямлей». Алегарычны вобраз хмары дае паставу гаварыць пра творчыя прынцыпы паэта. Асаблiва вершы падводзiлi вынiкi ранняй творчасцi паэта, вызначалi праграму на будучае, кiрунак далейшых пошукау. Песню А. К. ваен. гадоу не уявiш iнакшай, як у армейскiм шынялi, з поунай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен. пары «ранай крывавай родныя селы дымiлiся i гарады”. Верш «Балада аб 4 заложнiках», у якой расказваецца пра вялiкае гора адважнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. Яго дзяцей, сястру фашысты узялi у якасцi заложнiкау. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поунага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнауляе А. К. у вершы «Пад брацкай магiлай” (1942).
Пасля бою воiны хаваюць сваiх баявых таварышау.
У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi — галоуная думка «Балады пра вока». А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. — пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме «аб месцы паэта у рабочым страi». » Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) — фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна «Яугенiй Анегiн». Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.
Поспех А. К. прынес зборнiк вершау «Юнацкi свет” (1938-1940).
У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. » Воблака», «Ельнiк», «Бюро даведак». У ранняй творчасi А. К. паустае чалавек з яго штодзеннымi клопатамi i пачуццямi, светлымi юнацкiмi парываннямi. Галоуны матыу зборнiка «Мы жывем на гранiце” — воiнская пiльнасць ва умовах вайны. Непераможны савецкi народ — iдэя паэмы «Хлопцы апошняй вайны” (1940).
Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны — паэма «Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал», вершы «Над брацкай магiлай», «Балада аб 4 заложнiках», «Лiст з палону” — належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю — вось галоуныя тэмы гэтых творау. Верш «Мая Бесядзь». Пад iм стаiць дзве даты (1940-1946); быу раннi варыянт. Пазней паэт пераглядзеу тэкст. Гэты твор нечым дарагi аутару. Верш мае праграмнае значэнне. У iм паэт выказвае свае адносiны да творчасцi, да жыця, да свету. У аснову верша пакладзна на родная легенда пра Каню. У той час, як усе птушкi працавалi, адносiлi у бор выкапаную зямлю, Каня гуляла ды мыла iх здзекамi». Птушкi за гэта паслалi ей вечны праклен. Паэт ставiць сабе на месца птушак — настойчых, упартых, сцiплых. I працiстауляе сваю працу, свае iмкненнi праводзiнам «Аматарау легкай славы», якiя нагадваюць Каню з лягенды. Як i працавiтыя птушкi, ен не заспакоiцца, пакуль не закончыць пачатай справы, «будзе капаць рэчышча уласнай ракi». Не хоча пераацэньваць свае магчымасцi. Паэт прытрымлiваецца сваiх прынцыау. У гады В. А. вайны А. К. дасягнуу сапрауднай сталасцi. Паэт мае схiльнасць да жанру балады («Балада аб 4 заложнiках», «Балада пра вока»).
Цяжкiя выпарбаваннi, якiя выпалi на долю савецкiх людзей у гады В. А. вайны, паэт паказау у вершы «Над брацкай магiлай». Пахаванне забiтых савецкiх воiнау — галоуны змест верша. У вершы гучыць смутак, душэуны боль, глыбокае пачуцце мужч. гора. Чалавеч. перажываннi з’яуляюцца высоiмi грамадзянскiмi пачуцямi. Героем верша з’яуляецца воiн-беларус. Яго вачыма успрымаюцца падзеi. Цыкл вершау «Новая кнiга” А. К., напiсаных у 60-е вызначаецца фiласофскiм зместам. Роздум i шырокiя абагульненнi — характэрныя рысы лiрiкi гэтага часу У вершы «спакойнага шчасця не зычу нiко-
му” усяго 12 радкоу (1961).
Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якiм жыве абывацель. Свой погляд паэт высказвае у пачатку верша, дае абагульненнi пазiранняу над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыуна змагацца за яе; шчасце не прыходзiць само. У вершы «Я хаце абавязаны прапiскай” (1963) — тут словам цесна, а думкам прасторна. I страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзiць маленства лiрычнага героя, «рэчы, што акружалi яго” Калыска, лыжка, глiняная мiска – усе гэта роднае i блiзкае. Пачатак верша гучыць як сыноуняя удзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лiрычн. героя надыходзiць момант падцвердзiць сваю вернасць i адданасць мацi, народу, Радзiме. Бiягра фiя аднаго чалавека улiваецца у бiяграфiю усяго народа. Апошняя страфа верша — адкрыты публiц. зварот ад iмя былога воiна.
| Просмотров: 1939 | Добавил: | |
|
Творчасць Аркаддзя Куляшова
Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:
Токам і адрынаю,
Правай палавінаю,
Кухняю гаротнаю,
Скрухай калаўротнаю
На краю сяла, —
Чым ты толькі, родная
Хата, не была?
Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.
Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць:
А сягоння ў змрочную
Хаты цішыню
Хлынулі святочныя
Гукі ўпершыню.
Не паны заехалі
З песняй, — не ўпару, —
З музыкай, як некалі,
У госці к карчмару.
Не!.. Гуртка мастацкага
Тут вячрні збор –
Скокі заліхвацкія,
Самадзейны хор.
У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам – культурным цэнтрам мястэчка.
Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.
Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб’яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з’яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.
З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.
У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933).
Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».
Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з’яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,— пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,— звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А. Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », — так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.
У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб’яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».
А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце « Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » — так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.
Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » — кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.
У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975).
Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».
| Просмотров: 2511 | Добавил: | |
|
Паэма Аркаддзя Куляшова «Сцяг брыгады»
Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хва-лявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады».
Галоўнымі героямі паэмы з’яўляюцца Алесь Рыбка, наводчык Мікіта Ворчык і камісар За-рудны, якога яны — Алесь Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся ас-татняя брыгада палягла ў баі.
Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўшай брыгады — «чэсць забітых усіх…»
Трэба сцяг рагпаваць,
Сцяг на глум і на здзек не пакіну.
Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свай-го камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы аба-вязак.
Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу.
У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гзтага не стаў, баючы-ся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў.
Тым жа адказвалі воінам і старыя. На пра-цягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір. ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, адкуль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных.
Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Ім не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць. Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе воіну душу. Ад-нак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяб-роў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады.
Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям’я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг.
Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбача-ным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў вы-падкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад немцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыб-ка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Вор-чыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-другое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перада-вой, дзе, калі не заб’еш ты, — заб’юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго.
Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаец-ца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.
| Просмотров: 1201 | Добавил: | |
|
Камедыя Андрэя Макаенка «Выбачайце, калi ласка!” Надзеннасць праблем, узнятых у творы.
Яркiм сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя «В. К. Л. » (1953).
Сюжэтны канфлiкт камедыi будуецца на сутычцы прагрэсiуных адносiн да працы са спажывецкiмi i кар’ерысцкiмi. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якiя прыносяць у ахвяру дзяржауныя iнтарэсы. А. М. так пабудавау камедыю, што Калiберау, з’яуляючыся галоуным сатырычным персанажам, у той жа час не удзельнiчае нi у адной махiнацыi, нават адкрыта не падтрымлiвае яе арганiзатарау. Калiберау поунасцю нiдзе не выказвае свае думкi, але умее пыл у вочы пусцiць, каб аказацца у выгадным для сабе становiшчы, нават у размове з жонкай, калi яны гавараць пра адны i тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкi жонкi цi не; то паводзiць ен сабе з упаунаважаным, калi той прапануе разлiчыцца з хлебапастаукамi фальшывымi квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава — вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове — набыушы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе iнтарэсамi дзяржавы. Каб зрабiць выгляд заклапочанага кiраунiка, К. прыкiдваецца хворым — камянi у печанi, i, нiбыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзiць на працу. Печкуроу i Моцкiн дапамагаюць К. пракласцi «дарогу да славы». Моцкiн ведае «сакрэты як выйсцi у перадавiкi». I адзiн з iх — як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага «сякрэта” у жыццi вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка i дырэктар спiртзавода Печкуроу. У Моцкiна i Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць цiха, спакойна, у дастатку. Моцкiна не цiкавяць дзяржауныя iнтарэсы i дабрабыт калгаснiкау, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства i клянецца рабiць так, як скажа начальства. Але ен падхалiмнiчае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калi адчувае небяспеку, то гатовы звалiць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкi М. i П., усей гэтай «кампанii», дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага узбагачэння: кожны цягне усе, што можа: П. — спiрт, М. — аферысцкiя iдэi. I зусiм было б добра, усе б жылi у згодзе, каб не правалiлася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць вiну адзiн на аднаго. Поунае самавыкрыцце наступае у фiнале твора. Драматург выкрывае дэмагогiю, бюракратычныя метады кiраунiцтва, якiя ствараюць атмасферу баязлiвасцi i няупэуненасцi, параджаюць такiх кiраунiкоу як Г., баязлiуца, якi не можа даць адпор, i такога тыповага кiраунiка, як К., што прыкрываецца клопатамi аб дзяржауных iнтарэсах, а на практыцы кiруецца кар’ерысцкiмi метадамi. Носьбiтамi станоучага выступаюць у камедыi брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау, настаунiца Наташа Гарошка.
Спектакль па п’есе «В. К. Л.» паставiлi 125 тэатрау былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы i Балгарыi. Сiльнiкаў — у тэатры iмя Я.Купалы.
| Просмотров: 1030 | Добавил: | |
|
Камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!»
Сатырычная камедыя «Выбачайце, калі ласка!» была напісана аўтарам у тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят трэцім годзе. Гэта быў вельмі складаны і цяжкі час для жыхароў вёскі. Многа вяскоўцаў загінула на вайне, а тым, што засталіся, неабходна было падымаць сельскую гаспадарку. Людзі працавалі з раніцы да вечара, а атрымлівалі за гэта часцей толькі працадні. Нягледзячы на гэта, былі ў той час, як, дарэчы, і сёння, такія людзі, што на цяжкасцях іншых рабілі сабе кар’еру, даслужваліся да высокіх чыноў. Праблемы калгаснікаў такіх кіраўнікоў мала хвалявалі, галоўным для іх была асабістая выгада. Андрэй Макаёнак быў знаёмы з некаторымі такімі кіраўнікамі. Іх праца і паводзіны выклікалі ў аўтара абурэнне. Такіх кіраўнікоў-кар’ерыстаў ён і выкрыў у сваёй камедыі «Выбачайце, калі ласка!»
Галоўны персанаж камедыі — Калібераў. Гэты чалавек узначальвае райвыканкам і валодае ўсёй паўнатой улады ў раёне. Ён любіць казыраць словамі: «У маім раёне я за ўсё адказваю». Метад яго працы — пагрозы і грубае запалохванне падначаленых. Калібераў раней працаваў у Мінску, займаў высокую пасаду, але правініўся, і не адзін раз. За гэта яго адправілі ў раён. I ў раёне Калібераву таксама паспелі зрабіць заўвагу за дрэнныя адносіны да працы. Таму яму спешна трэба было падняць сябе ў вачах начальства. Ён дабіваецца гэтага любой цаной: падманам, махлярствам, і пры гэтым выдае сябе за прынцыповага чалавека. Атрымліваецца гэта ў Каліберава так спрытна, што нават Ганна не можа адразу раскусіць яго.
Можа, Калібераў і не быў бы такім шкодным, каб побач з ім не працаваў Моцкін, хітрун і махінатар, які толькі тым і займаецца, што правакуе ўсіх на падман. Зразумела, не ўсякага чалавека можна справакаваць, аднак і сярод сумленных сустракаюцца слабыя па характары людзі, якім цяжка супрацьстаяць Моцкіну. Так трапіўся на вудачку Моцкіна старшыня калгаса Гарошка.
Шкада Гарошку: яму даводзіцца дагаджаць і Калібераву, і яго хітрай і пранырлівай жонцы, і іншым раённым начальнікам. Гарошка спачувае і калгаснікам, яму шкада і насеннага зерня, але супрацьстаяць пагрозам Каліберава ён не можа. Акрамя таго, лёгка трапляецца на вудачку да Моцкіна.
Станоўчым і вельмі прывабным персанажам у камедыі з’яўляецца Ганна Чыхнюк. Гэта радавая калгасніца, маці дваіх дзяцей, прычым гадуе іх адна. Ганна, як ніхто, клапоціцца пра калгас. За калгасныя слравы перажывае, як за свае асабістыя. Бачачы несправядлівасць, Ганна не маўчыць, за збожжа, якое самаручна выгадавала, змагаецца да канца. У вобразе гэтай жанчыны А. Макаёнак паказаў сумленную, працавітую, праўдзівую беларускую жанчыну.
Махінацыя Каліберава і Моцкіна была выкрыта. Аднак колькі такіх махінацый заставалася і застаецца нявыяўленымі, колькі кар’ерыстаў спакойна сядзелі і сядзяць на высокіх пасадах, выкарыстоўваючы чужую працу?..
| Просмотров: 1165 | Добавил: | |
|
Вобраз Калиберава ў камедыі А. Макаёнка ..Выбачайце, калі ласка!
Камедыя «Выбачайце, калі ласка!» напісана ў пяцідзесятыя гады і адлюстроўвае тагачаснае калгаснае жыццё. Асноўная задача, якую ставіў перад сабой аўтар, — выкрыць заганы калгаснага ладу. Што датычыцца калгасаў увогуле, то А. Макаёнак супраць іх нічога не меў, але прайсці міма адмоўных бакоў калгаснай сістэмы і некаторых кіраўнікоў, якіх гэтая сістэма параджала, не мог.
Мінуў той час, калі калгасам прызначалі канкрэтныя даты хлебаздач дзяржаве. Больш таго, славіўся той калгас, той раён, а значыць, і яго кіраўнікі, якія датэрмінова спраўляліся з выкананнем абавязковых паставак. Зразумела, што ледзь не ўсе кіраўнікі раёнаў падганялі з хлебапастаўкамі сваіх падначаленых — старшынь калгасаў. 3 гэтай жа прычыны і каб выхваліцца адзін перад адным, кіраўнікі калгасаў і райкамаў пускаліся ў махлярствы, абы толькі быць у перадавіках.
Менавіта такіх «перадавікоў» паказаў нам Андрэй Макаёнак у вобразе старшыні райвыканкама Сцяпала Васільевіча Каліберава. Старшыня райвыканкама — гэта не першая пасада Каліберава. Да гэтага ён працаваў у Мінску і займаў там высокае месца. Аднак пасля некалькіх парушэнняў быў паніжаны ў пасадзе і накіраваны ў раён.
Калібераў робіць выгляд, што ён чалавек высокіх маральных прынцыпаў, што ўсё робіць толькі згодна з законам. На самой справе гэта беспрынцыповы чалавек, прыстасаванец і балбатун. У Каліберава няма належнай адукацыі, ён не валодае ніякай спецыяльнасцю, аднак у ролі кіраўніка адчувае сябе вельмі ўтульна і спакойна. Склікаць нарады і бясконцыя паседжанні — вось галоўны метад яго кіравання, Сярод калгаснікаў Калібераў з’яўляецца вельмі рэдка і неахвотна.
Калібераў вельмі хітры чалавек. Ён адразу зразумеў, якую аферу прапануе яму прахіндзей Моцкін, аднак зрабіў выгляд, што не зразумеў, на той выпадак, калі раптам задума праваліцца. Калі так сапраўды сталася, Калібераў бессаромна звальвае ўсё на Моцкіна і на старшыню калгаса Гарошку. Каб ухіліцца ад адказнасці, жонка Каліберава прыдумала яму хваробу — камяні ў пячонцы. I гэты прайдзісвет час ад часу робіць выгляд, што ў яго прыступ хваробы. Аднак усе ўжо даўно раскусілі ягоную хваробу, і ў першую чаргу яго хаўруснік па махінацыі Моцкін. У час, калі «паплечнікаў» канчаткова выкрылі, Моцкін са здзекам звяртаецца да Каліберава, які гатоў быў скурожыцца ад болю: «У яго ж камень у пячонках! Булыжнік!.. Кіньце дурня строіць!»
Калібераў— прайдзісвет, прыстасаванец, кар’ерыст, чалавек без сумлення і прынцыпаў. Яму няма ніякай справы да людзей, якімі ён кіруе. Калібераў ва ўсім шукае асабістую выгаду. Як ні сумна, але мне здаецца, такія кіраўнікі запраўляюць многімі справамі і ў наш час.
| Просмотров: 1095 | Добавил: | |
|
Балада Аляксея Дударава «Радавыя»
Сучасную драматургiю нельга ўявiць без творчасцi Аляксея Дударава, аўтара вядомых п’ес «Выбар”, «Вечар”, «Парог”, «Радавыя”, «Адцуранне”. Аляксей Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаiк. У першай кнiзе прозы «Святая птушка” аўтар уздымае маральна-этычныя i духоўныя праблемы жыцця свайго сучаснiка. П’еса «Парог” лiчыцца пачаткам драматургiчнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзiць маральнае i сацыяльнае даследаванне алкагалiзму, яго прычын i вынiкаў. У п’есе «Вечар” адчуваецца боль i трывога за лёс неперспектыўных вёсак. Героi яе — Ганна, Масiль-Мульцiк, Мiкiта-Гастрыт — пражылi аднолькавыя па працягласцi, але розныя па сэнсу жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын. Васiль-Мульцiк — чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы ў жыццё. Ён падаецца дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра. Дзiвацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, iмкненнем жыць у згодзе i зладжанасцi з прыродай i навакольным светам. Зусiм iншы вобраз Мiкiты-Гастрыта. Гэта складаны i супярэчлiвы чалавек, якi жыве не па ўласным сумленнi, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывiзацыi ён «выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнiкамi. Мiкiта толькi выконваў загады, i тут няма яго вялiкай вiны. Але Мiкiта напiсаў данос на Васiлёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай iнiцыятыве. I не таму, што бачыў у iм ворага, а таму, што Андрэй збiраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкi. Пакаянне Мiкiты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкi мацнейшыя за сумленне.
Для герояў п’есы «Вечар” надышоў вечар жыцця, калi можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсу чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах i боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскi, i пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную вiну Мiкiты здымаецца ў сувязi са смерцю персанажа. П’еса Аляксея Дударава «Радавыя” прысвечана паказу Вялiкай Айчыннай вайны як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькi гераiзм людзей, нязломнасць iх волi, але i тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямi яе з’яўляюцца пяць радавых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянiк, Дугiн, Лёнька Адуванчык), якiя на сваiх плячах вынеслi ўвесь цяжар вайны. У кожнага з iх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалiлi жонку i маленькага сына. Але гора не зрабiла салдата жорсткiм, бязлiтасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкiм хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкi паёк. Бушцец, якi пайшоў на вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабiўся злым, помслiвым, здольным застрэлiць кожнага немца. Складаны лёс у Салянiка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забiваць iх. Па-бацькоўску адносяцца салдаты да семнаццацiгадовага Лёнькi Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забiлi мацi i сястрычку. Дугiн, за плячыма якога разжалаванне, раненне, штрафны батальён, становiцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугiна, але, нажаль, салдат гiне ў апошнi дзень вайны. П’еса «Радавыя” гучыць як рэквiем па ўсiх, хто загiнуў у гады ваеннага лiхалецця.
Маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсовываюцца Аляксеем Дударавым у п’есах «Злом”, «Выбар”, «Адцуранне” (апошняя прысвечана чарнобыльскай трагедыi).
Старонкi беларускай гiсторыi XVI стагоддзя ўзнаўляюцца ў п’есе «Купала”. Дзеючымi асобамi ў ёй з’яўляюцца Вiтаўт, Ягайла, каралева Ядвiга, Кейстут, многiя мiфалагiчныя вобразы.
Дудараў Аляксей Ануфрыявiч нарадзiўся 6 чэрвеня 1950 года ў весцы Кляны Дубровенскага раена. Беларускi празаiк i драматург. З 1972 па 1976 год вучыўся ў Беларускiм тэатральна-мастацкiм iнстытуце. З 1970 па 1972 год працаваў слесарам на Полацкiм нафтаперапрацоўчым заводзе, з 1976 па 1979 — у Беларускiм тэатры юнага гледача. З 1979 года Дудараў стал членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегii студыi «Тэлефiльм”, што ў Мiнску. Пачаў друкавацца ў 1973 годзе. Выдаў зборнiкi «Святая птушка”, «Сiнявочка”. У сваiх апавяданнях Дудараў закранае вострыя маральна-этычныя праблемы, арганiчна спалучае лiрызм i гумар. Творам для дзяцей, надрукаваным ў зборнiку «Сiнявочка”, уласцiва ўмоўна-алегарычная вобразнасць, арыентацыя на фальклорную стылiстыку. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя («Кола”, «Дэбют”, «Буслянё”) i мастацкiя («Суседзi», «Белыя росы”) фiльмы. Таксама Дудараў iнсцэнiраваў раман М. Астроўскага «Як гартавалася сталь”. Аўтар п’ес «Выбар”, «Апошнi ўзлет”, «Вечар”, «Радавыя”, ў якiх расказваецца пра гераiчны характар савецкiх воiнаў. П’еса «Парог” пра лес чалавека, якi не здолеў выбраць правільны жыццёвы шлях. Творы Дударава выдавалiся ў перакладзе на рускую мову. Узнагароджаны прэмiяй Ленiнскага камсамола ў 1982 i 1984 гадах.
«Калi кожнага савецкага чалавека, што загiнуў у бойцы з фашызмам, ушанаваць мiнутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў.»
Гэтыя радкi былi ўзяты эпiграфам да п’есы Аляксея Дударава «Радавыя”. Сапраўды, Вялiкая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў Савецкага Саюза. Слявянскiя народы страцiлi кожнага чацвёртага жыхара. Шмат помнiкаў, музеяў, мемарыяльных комплексаў нагадваюць нам пра гэтыя чорныя днi. Многiя беларускiя, рускiя, украiнскiя пiсьменнiкi, паэты, рэжысёры прысвяцiлi гэтым чорным старонкам жыцця савецкага народа свае фiльмы, аповесцi, вершы, апавяданнi, п’есы.
Аляксей Дудараў напiсаў п’есу «Радавыя”, у якой апiсваецца жыцце салдат з аднаго аддзялення.
Пачынаецца апавяданне з апiсання «перапынку” пасля боя. У гэтым баi загiнуў тэлефанiст Мiхаіл. У памяць аб iм салдаты закурылi ягоныя папiросы. Нехта ўспомнiў, як Мiхал збiраўся ў дзень перамогi выкурыць папiросу перад Гiтлерам, а акурак затушыць у яго на iлбе.
У п’есе паказваецца жыцце салдат у час вайны, у час, калi наступалi немцы, у час вызвалення нашай Радзiмы. Мужнасць савецкiх воiнаў, iх патрыятызм, салдацкая узаемадапамога дапамаглi перамагчы фашысцкага звера.
Жыхары Германii ставяцца ў поўнае супрацьпастаўленне савецкiм людзям. Фашысты забiвалi савецкiх дзяцей, старых, жанчын. Дугiн жа кажа: «Сустрэну дзяцей тых, хто палiў тваю Мар’ю, — я iх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю!”. Калi савецкiя воiны захапiлi Германiю, яны ў адрозненне ад немцаў не вялi сябе як гаспадары, не забывалi, што яны «ў гасцях”. Адна маладая немка, убачыўшы, як у iх хату зайшоў савецкi салдат, распранулася i прапанавала яму «атрымаць кантрыбуцыю”. Нашы дзяўчаты сябе сажай мазалi, некаторыя палiлi кiслатой свае твары, каб не дастацца немцам.
Заканчваецца аповесць тым, як Дзерваед асцярожна паклаў Бушцеца на падлогу, стаў падымацца сам. I ў той жа момант у праломе ўспыхнула рознакаляровае зарава. Загрукаталi аўтаматы, вiнтоўкi, пiсталеты. Як салют па тых, хто толькi што загiнуў. Па апошнiх. Дзерваед яккольвечы дабраўся да сцяны, трымаючыся рукой за параненае вайной сэрца. А кананада нарастала, шырылася, трасiруючыя кулi ляцелi з зямлi да зорак. I з гэтай канананы вырас немы нечалавеча радасны крык-стогн:”ПО-БЕ—Е-ДА-А-А-А!!!” Але не чуў наш салдат гэтае доўгачаканае весткi. Не было ў яго сiлы пачуць гэта. Не бачыў ён таго, як глуханямы нямецкi падлетак знайшоў хлеб i грыз, прагна грыз яго. Прагна еў рускi салдацкi хлеб. А Дзерваед плакаў. Горка, няўцешна. Грымеў салют над усёй зямлёй, радавалiся ўсе людзi. I ўзнiкла Жанчына з дзiцем, i стала наблiжацца да салдата. I падышла, трымаючы на руках дзiця, працяг свайго жыцця на гэтай зямлi. Падышла зусiм блiзка да свайго мужа i салдата i спынiлася, каб суцешыць яго. Грымеў салют. А далёка ад свайго разбуранага дома, далёка ад спаленай зямлi сваёй сядзеў i плакаў просты салдат. Салдат-пераможца. Радавы.
| Просмотров: 1606 | Добавил: | |
|
Асноўныя матывы творчасці Змітрука Бядулі.
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік «Абразкі» склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі. Большасць імпрэсій, напісаных сакавітай мовай, характарызуецца рамантычным успрыманнем жыцця, паэтызацыяй беларускай вёскі, захапленнем родным краем, асуджэннем несправядлівасці. Сацыяльным зместам вылучаюцца імпрэсіі «Не пячы гэтак, сонейка», «Ля вапеннай гары», «Араты, «Жальба», лірычны герой якіх востра адчувае ўсе супярэчнасці жыцця, спачувае бедным і абяздоленым, перажывае за людскія пакуты. І толькі ў свеце прыроды ён знаходзіць зладжанасць, гармонію і спакой. Тэма цяжкага сялянскага жыцця прадаўжаецца і ў хрэстаматыйных апавяданнях «Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «Летапісцы», «Велікодныя яйкі». Гэтыя рэалістычныя творы, на думку I. Навуменкі, — дыяменты, залатыя зярняты.., якія могуць упрыгожыць самую развітую літаратуру». Героі іх пастаўлены ў выключныя, трагічныя абставіны, з якіх практычна няма выйсця, няма надзеі на прасвет у будучым (гінуць у снежнай завірусе малыя, галодныя дрывасекі Цішка і Халімон; з-за адсутнасці фарбы маленькі Сцяпанка малюе партрэт забітага на вайне бацькі ўласнай крывёю).
Апавяданні другой паловы 20-х гг. прысвечаны тэме новага жыцця, зменам у быце і светапоглядзе людзей. Пісьменнік піша пра арганізацыю калгасаў, адкрыццё хат-чытальняў, гурткоў па ліквідацыі непісьменнасці, пра нараджэнне новых людзей — гаспадароў новага ладу, змагароў з класавымі ворагамі («Дзед Арцём», «У тыя дні», «Тры крыжыкі», «Шрам», «На абодвух берагах рэчкі»).
У гэтых творах З. Бядуля выконваў патрабаванне да мастакоў слова сцвярджаць новую ідэалогію, палітыку сацыялістычнага будаўніцтва. І таму героі твораў даволі схематычныя, звычайныя выканаўцы новых грамадскіх парадкаў. У фальклорна-рамантычнай аповесці «Салавей» (1927) З. Бядуля выкарыстаў гістарычны сюжэт з часоў прыгоннага тэатра. Галоўнага героя твора Сымона празвалі Салаўём з-за незвычайнай здольнасці падрабляць гукі прыроды і жывых істот. Гэты талент хацеў выкарыстаць дзеля ўласнай забавы пан Вашамірскі. Але Сымону невыносна быць пацехай для пана ў яго маёнтку. Ён бачыў фізічныя катаванні акцёраў, жудасныя расправы над іншымі прыгоннымі і цяжка пакутаваў ад гэтага. Пасля трагедыі ў сям’і Каспара, смерці Зоські Сымон вырашае быць не панскім салаўём, а мужыцкім заступнікам. І яму ўдалося, як гэта бачна са зместу твора, адпомсціць панам за здзекі над сялянамі. Паказваючы драматычны лёс мастака ва ўмовах прыгоннага тэатра, З. Бядуля сцвярджае, што асновай сапраўднай творчасці з’яўляецца духоўная свабода і незалежнасць чалавека. Пасля аповесці «Салавей» З. Бядуля выдаў зборнікі апавяданняў «Дзесяць», «Незвычайныя гісторыі», раман «Язэп Крушынскі» (пра вёску напярэдадні калектывізацыі), аўтабіяграфічную аповесць «У дрымучых лясах». У апошнім творы «Сярэбраная табакерка» (1940), які па жанры з’яўляецца літаратурнай казкай, ён звяртаецца да адвечных тэм жыцця і смерці, дабрыні і зла. У літаратурнай спадчыне З. Бядулі нямала крытычных і публіцыстычных твораў, прысвечаных развіццю беларускай літаратуры, культуры і тэатра. Наогул, тэматыка твораў З. Бядулі ўсеабдымная, універсальная. Яго цікавяць і чалавек у яго адвечным шляху ад нараджэння да смерці, і ягоныя думкі, і настроі, дзівосны, непаўторны свет прыроды. Усё гэта, спалучанае з глыбокім веданнем жыцця, філасофскім светапоглядам і вялікай любоўю да людзей, і надае творам пісьменніка прыцягальнасць, эстэтычную выверанасць, актуальнасць і папулярнасць.
| Просмотров: 1046 | Добавил: | |
|
|
|