По поэзии Янки Сипакова

Сочинение

Янка Сіпакоў — яскравы прадстаўнік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1936 годзе, яго дзянцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу. Разам са сваімі аднагодкамі Янка Сіпакоў адносіцца да аўтараў пакалення «дзеці вайны». Вялікі аўтар пакінуў пасля сябе і вершы, і балады, і пераклады, і нарысы, і эсэ, і апавяданні. Ён шырока ўжываў розныя мастацкія сродкі, розныя памеры, уздымаў розныя тэмы. У сваіх вершах ён спалучаў абагуленае і канкрэтнае, класічнае і фальклорнае, паказвау рэчы узбуйнена і каларытна. Менавіта таму я выбрала для свайго сачынення гэтага паэта.

Ранняя творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца лірычнасцю і глыбокай душэўнасцю, сканцэнтрыраванай на унутраным свеце чалавека. У зборніках паэзіі «Сонечны дождж», «Лірычны вырай, «З вясны ў лета» творы напоўнены святлом і сонцам, шчырасцю і дабрынёй. Лепшыя творы ўвайшлі ў кнігу выбранай паэзіі «Вочы ў вочы», дзе Янка Сіпакоў «вочы ў вочы» размаўляе з Радзімай і часам, з сённяшнім і ўчорашнім днём, з прыродай і зямлёй, з сябрамі і каханай. Для стварэння цыкла паэзіі «Жанчына» Янка Сіпакоў карыстаўся санетам — адной з самых лірычных форм паэзіі.

Як прыклад лірычнай паэзіі Янкі Сіпакова, мне б хацелася прывесці верш «Санет кахання».

Чаго саромецца, – ты у маім санеце,

Як у аазісе закінутым, адна,

Надзейна ахаваная штодня

Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.

Ты мне здалёк, каханая, відна

На беразе нясходжанага лета.

Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак

На галаве, нібыта цішыня.

О ява маіх вечных летуценняў,

Не трэба лепшага табе адзення!

І я заўсёды буду берагчы

Тваю цнатлівасць светлую аддана.

Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,

Ў маім санеце беражна схавана.

І канешне ж,тэма Вялікай Айчыннай вайны прысутнічае у творчасці паэта. Тэматыка балад акцэнтавана на падзеях гэтага часу. Беларуская балада «Сяўба» прысвечана партызанцы. Як талісман насіла яна праз уее нягоды «вузельчык» з насеннем кветак. Тройчы прыйшлося ёй развязаць яго, каб пасадзіць кветкі на магілках мужа, дачкі і сына. Надышла доўгачаканая перамога. Але горка і сумна мужнай жанчыне, якая «на папялішчы, ля галавешак — былога ганка» — сее кветкі:

3 стр., 1392 слов

Янка Купала — драматург. Трагікамедыя Тутэйшыя шлях да чытача і гледача

... Мінску, ён рэдагаваў газету «Звон», бачыў на свае вочы, як прыстасоўваліся да хуткай змены ўлады ... вайна, і ўсё, звязанае з ёй, заставалася свежым у памяці. Мы ж помнім, што Я. Купала ... прайшло мала. Крытыка дружна пісала пра «несцэнічнасць» твора. Сапраўднае сцэнічнае адраджэнне п'есы адбылося ў канцы ... савальніцтва, выкрываюць яго прайдзісвецтва і галавацяпства (Янка Здольнік, Алёнка, стары Гарошка і ...

  • Ўзыходзьце, кветкі, буяйце, кветкі!

He асыпайцеся вы ніколі —

Перамажыце той чорны колер,

Які зялёным, вясновым ранкам

Сустрэў няветліва партызанку.

У санетах былі ўзняты тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты,яе чысціні і прыгажосц. Таксама знаходзяць сваё адлюстраванее ў творчасці Янкі Сіпакова прыродныя і экалагічныя катастрофы . Трагедыя землятрусу ў Арменіі раскрыта ў кнізе паэм у прозе «Ахвярны двор», чарнобыльскай катастрофе прысвечана паэма «Одзіум». Янка Сіпакоў успрымае чарнобыльскую бяду як несправядлівую д’ябальскую кару, звяртаецца да Усявышняга з просьбай заступіцца за Беларусь і за яе цярплівых пакутнікаў. Паэта не пакідае надзея на непераможнасць і бясконцасць жыцця: «I ўсё ж падай, семя, на маю зняможаную зямлю! I прарастай. I дай такую патрэбную нам зараз надзею. Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея».

Паэзія на гістарычную тэматыку — прыкметная частка творчасці Янкі Сіпакова. Тут не адбываецца так званай «лірызацыі» рэчаіснасці, эмоцыі і хваляванні стрымліваюцца, увага аддаецца сюжэту, падзеям, асобным дэталям, гісторыя падаецца аб’ектыўна, шматгранна, параўноваючы розныя часы і паказваючы агульныя заканамернасці. Янка Сіпакоў імкнуўся выказаць сваё меркаванне аб лёсе і жыцці. З гэтай прычыны балады складаюць значную частку гістарычнай паэзіі.

Увасабленнем найлепшага з створаннага Янкам Сіпаковым лічыцца кніга «У поўдзень, да вады». Паэт зноў вяртаецца на сваю радзіму — Беларусь і вядзе размову не толькі з сучаснікамі, але і з продкамі і нашчадкамі. Кніга складецца з вершаў, злучаных у адну суцэльную маналагічную споведзь, поўную разнастайных вобразаў, яскравых выяўленчых сродкаў, шматзначных вобразаў-сімвалаў.

Янку Сіпакова цікавіла гісторыя славянства, якая была трагічнай на працягу многіх стагоддзяў. Славяне бараніліся ад чужынцаў, даказвалі сваю перавагу над імі. Янка Сіпакоў лічыў, што ніхто і нішто не пазбавіць славянаў іх культуры, што трэба быць патрыётам, шанаваць родную мову і гісторыю. У кнізе «Веча славянскіх балад» Я. Сіпакоў асэнсоўвае гісторыю славянскіх народаў як частку агульначалавечай гісторыі. Ён пашырае жанравыя межы балады, выкарыстоўваючы балады-легенды, балады-прамовы, балады-жарты, балады-плачы. У баладзе «Развітанне» аўтар як бы вызначае тэму ўсёй кнігі і сваю задачу:

Прабачце, даўнія стагоддзі,

Што патрывожыў я ваш пыл,

Што, абмінуўшы змрок магіл,

На землі вашыя прыводзіў

Сваіх сяброў — з той далячыні,

Што часта мроілася вам,

Што вашым снілася сынам,

Як сніцца лета ў зімняй стыні.

Як прыклад пераасэнсавання гістарычных падзей, мне б таксама хацелася прывесці баладу «Кантрабанда». У ёй распавядаецца, як нехта, невядома хто, пераязджае мяжу. Вартаўнікі аглядаюць парожнюю брычку, пытаюцца пра кантрабанду:

  • Дык шо ты вязешь?
  • Вы ж бачыце самі — нічога?
  • А можа, схаваў што?
  • Навошта? Пабойцеся бога…
  • А можа, ты кнігі вязешь?

Бо з Прагі тут нейкі Скарына,

5 стр., 2105 слов

Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

... падпiсчыкам i актыўным aўтapaм становiцца i Янка Купала. Дзякуючы газеце, творчасць таленавiтага памочнiка вінакурa набывае вядомасць сярод ... Дзве таполi", "На Купалле, паэма "Курган. Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а ... Магiлёўшчыне. У гэты ж час юнак пачынае рабiць свае першыя паэтычныя крокі. У дзень iмянiн сястры Леакадзii ён ...

Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму,

Якую чамусьці пакінуў.

Вартаўнікі кажуць ехаць, не мазоліць вачэй. Брычка пераязждае мяжу, чытач дазнаецца, што мяжу пераехаў Скарына. «Усё-ткі правёз кантрабанду ён з богам!»

Творчасць Янкі Сіпакова вызначаецца стылёвай і жанравай разнастайнасцю, спалучае рэалістыныя і рамантычныя пачаткі, мяккую лірыку і эпічныя замалёўкі. Як ніхто, ён пранікае ў мінулае, сучаснае, будучыню, надае ўсяму канкрэтныя рысы, паказвае свой глыбокі роздум, унутраны палемізм, асэнсоўвае і пераасэнсоўвае ўсё, што было, ёсць і будзе. Напісаныя ім вершы западаюць у самую глыбіню душы. Так, як пісаў Янка Сіпакоў, не пісаў аніхто.