Жыццёвы i творчы шлях паэта
З iмeм Янкі Купалы сiмвалiзуецца Беларусь. Ласкавае iмя Янка паэт не сам выбраў — так шчаслiва распарадзiўся лёс, што пецярбургскi выдавец першага зборнiка Купалы, не ведаючы адметнасцяў беларускай мовы, замест Ян нaпicaў на вокладцы «Жалейкi» Янка. Імя, як сама Беларусь, мяккае i далiкатнае. Яно адпавядала чалавеку з такой жа душой i характарам, рэалiсту i рамантыку, паэту i драматургу, грамадзянiну i генiю.
Нараджэнне чалавека — гэта вялiкая таямнiца прыроды. Калi на свет паяўляецца паэт — прырода радуецца разам з людзьмi. Iвaн Дамiнiкавiч Луцэвiч убачыў свет 7 лiпеня 1882 года на купальскае свята ў фальварку Вязынка сённяшняга Маладзечанскага раёна Мiнскай вобласцi. Бацькi будучага паэта Дамiнiк Андрэевiч i Бянiгда Iвaнaўнa належалi да дробнай беззямельнай шляхты. Каб зарабляць на хлеб, яны вымушаны былi займацца арэндай зямлi, таму вельмi часта пераязджалi ад аднаго фальварка да другога. Частая змена месца жыхарства не дала магчымасцi Ясю атрымаць першапачатковую адукацыю ў школе. Пазней Купала пiсаў пра гэты час у аўтабiяграфii: «Палову адной зiмы вучыўся ў народнай школе ў Сеннiцы, недалёку ад г. Miнска, пасля гэтага нязначны час вучыўся ў Miнску ў прыватнай падрыхтоўчай школе. Бацька хацеў падрыхтаваць мяне ў рэальнае вучылiшча. Займаўся са мной сын дырэктара Miнcкагa рэальнага вучылiшча У.I. Самойла. Але нiчога не выйшла. Нягледзячы на тое, што дырэктар прымаў мяне без экзаменаў, бацька парашыў не аддаваць мяне ў школу, а пакiнуць на гаспадарцы. Бацька пасля шкадаваў, што не вучыў мяне. Пазней, гадоў I5-I6-цi, я скончыў за адну зiму народнае вучылiшча ў Бяларучах (Miнскi павет).
Папраўдзе кажучы, паступiўшы ў гэтае вучылiшча, я ведаў больш, чым патрабавалася праграмай».
Як бачым, Купала не заканчваў спецыяльных навучальных устаноў, якiя б давалi веды па лiтаратуры, мове, тым болей, раскрывалi сакрэты мастацкай творчасцi. Ён спасцiгаў навуку самастойна: «Чытаць прыходзiлася. усё, што магло тpaпiць пад руку ў глухой пpaвiнцыі — ад «Северо-Западного календаря» да «Фiласофii польскай гiсторыі». Але наогул памятаю добра, што кнігa, дзе гаварылася аб цяжкай долi беднага люду, заўсёды мяне захапляла. З гэтага, безумоўна, вынiкае, што такiя аўтары, як Кандратовiч, Канапнiцкая, Ажэшка (польскiя), Някрасаў, Кальцоў (рускiя), мяне больш за ўсё цiкавiлi».
У 1895 годзе Купала пазнаёмiўся з былым удзельнiкам паўстання пад кiраўнiцтвам К. Калiноўскага Зыгмунтам Чаховiчам, у якога была вялiкая ўласная бiблiятэка. Будучы паэт з вялiкай асалодай прачытаў амаль усе кнігі з бiблiятэкi. Чаховiч i Купала часта заседжвалiся вечарамi i вялi доўгiя гyтapкi аб змагарах-паўстанцах, аб несправядлiвай долi беларускага народа, аб яго сацыяльнай i нацыянальнай волi. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам зрабiлi вялiкi ўплыў на фармiраванне светапогляду Купалы, яго нацыянальнай самасвядомасцi.
Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы ...
... з Сымонам ідзе «на Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!». Вобразам Данілкі Купала славіць таленавітасць народа, яго імкненне да духоўнага. ... і яго настойлівае сцвярджэнне, што ў сітуацыі, калі разбурана ўсё: гняздо, нават мара — чалавек павінен ска-рыстаць любую магчымасць, каб выжыць. ... ўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны ў торбы хочуць мяне прыбраць!» Праз эвалюцыю вобраза Зоські пісьменнік адмаўляе пакорлі- ...
У 1902 годзе сям’ю Луцэвiчаў напаткала вялiкае гора: у Селiшчы, у чужой хаце, так i не прыдбаўшы ўласнага кута, памiрае Дамiнiк Ануфрыевiч. На руках жонкi ён пакiдае семярых дзяцей. Гаспадарчыя клопаты ўсклалiся i на плечы дваццацiгадовага Яся. Праз паўгода памiраюць ад шкарлятыны адзiны брат Казiк i дзве сястрычкi: Сабiна i Гэля. Смерць самых родных людзей скаланула Янку да глыбiнi душы. Крыўда на ўласны лёс, адчуванне пэўнай абдзеленасцi шчасцем-доляю спадарожнiчалi Купалу на працягу ўсяго яго жыцця.
У 1903 годзе Ясь пакiдае хату i iдзе шукаць кавалак хлеба. Ён працуе вандроўным настаўнікам, пicapaм у судовага следчага ў Радашковiчах, прыказчыкам у панскiм маёнтку на Магiлёўшчыне. У гэты ж час юнак пачынае рабiць свае першыя паэтычныя крокі. У дзень iмянiн сястры Леакадзii ён напісаў прысвечаны ёй гумарыстычны верш, якi, на жаль, не захаваўся. Першыя друкаваныя творы паэта былi змешчаны ў 1903-1904 гг. у польскiм часопiсе «Ziarno» на польскай мове пад псеўданiмамi «I. Л.» i «К-а». Хоць гэта i былi спробы пяра, але яны сведчылi, што ix аўтар валодае вялiкiм мастацка-творчым патэнцыялам: вершы вылучалicя не толькi тэматычнай, але i жанравай разнастайнасцю.
З 1905 па 1907 год Іван Луцэвiч працуе рознарабочым на броварах Сёмкава каля Miнскa, у Яхiмаўшчыне каля Маладзечна, у Дольным Снове каля Нясвiжа. Усё гэта стала своеасаблiвай школай жыцця, у якой ён «зазнаў вялiкага гора, бо праца была ледзь не катаржная». З самога жыцця паэт чэрпаў i тэмы для cвaix твораў. Купала прыгадваў пазней, што пачаў пiсаць ён па-беларуску пасля знаёмства з кнігамі выдатных беларускiх паэтаў XIX ст.Ф. Багушэвiча «Дудка беларуская» i В. Дунiна-Марцiнкевiча «Гапон». Пад уздзеяннем названых твораў быў напісаны адзiн з першых беларускiх вершаў паэта «Мая доля», датаваны 15 лiпеня 1904 года. Аднак афiцыйны пачатак творчасцi мастака слова лiчыцца з таго часу, калi яго твор з’яўляецца ў друку.15 мая 1905 года ў Мiнскай газеце «Северо-Западный край» змяшчаецца верш Купалы «Мужык». Ён у многім сугучны твору Ф. Багушэвiча «Дурны мужык, як варона». Але купалаўскi лiрычны герой пачынае задумвацца аб сваёй чалавечай годнасцi — ён заяўляе ва ўсю моц свайго голасу: «Нiколi, браткi, не забуду, што чалавек я, хоць мужык». Поспех верша натхніў Купалу на працяг мастацкай творчасцi: ён пiша вершы, паэмы, перакладае з польскай мовы.
лiстапада 1906 года ў Вiльнi пачынае выходзiць газета «Наша Hiвa». Яе падпiсчыкам i актыўным aўтapaм становiцца i Янка Купала. Дзякуючы газеце, творчасць таленавiтага памочнiка вінакурa набывае вядомасць сярод тагачаснай лiтаратурнай элiты — Ядвiгiна Ш., Цёткi, М. Багдановiча, Я. Коласа. Зацiкавiўся творчасцю маладога паэта i прафесар фiлалогii Пецярбургскага унiверсiтэта, беларус па паходжаннi Б. Эпiмах-Шыпiла, якi быў арганiзатарам беларускай вьдавецкай суполкi «Загляне сонца i ў наша ваконца». У 1908 годзе ў гэтым выдавецтве Янка Купала выдаў свой першы зборнiк «Жалейка». Названы год быў памятны для паэта яшчэ i тым, што па запрашэннi беларускай iнтэлiгенцыi ён пераязджае ў Вiльню i ўладкоўваецца на працу ў прыватную бiблiятэку Б. Данiловiча «Веды». Адначасова Купала працуе ў рэдакцыi газеты «Наша Hiвa», дзе чытае pукапісы, робiць пpaўкi. Праца ў бiблiятэцы садзейнiчала iнтэлектуальнаму сталенню Купалы. Ён выкарыстоўваў кожную вольную хвiлiну для самаадукацыi, многа чытаў, пicaў, перакладаў на родную мову. Як прыгадваў сам паэт, пiсаў ён многа, i гэта давалася яму лёгка: «Я мог за адзiн дзень напісаць 200-300 радкоў вершаў i рэдка калi пасля напiсання выпраўляў. Пicаў дзе i як даводзілася: ля кастра, пры месяцы, навобмацак ноччу, у дарозе, за працай».
По поэзии Янки Сипакова
... Беларусь і за яе цярплівых пакутнікаў. Паэта не пакідае надзея на непераможнасць і бясконцасць жыцця: «I ўсё ж падай, семя, ... гістарычнай паэзіі. Увасабленнем найлепшага з створаннага Янкам Сіпаковым лічыцца кніга "У поўдзень, да вады". Паэт зноў вяртаецца на сваю радзіму ... часта мроілася вам, Што вашым снілася сынам, Як сніцца лета ў зімняй стыні. Як прыклад пераасэнсавання гістарычных падзей, мне ...
Увосень 1909 года Янка Купала едзе ў Пецярбург на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Яго гасцiнна запрашае да сябе на кватэру Бранiслаў Iгнатавiч Эпiмах-Шыпiла, забяспечвае харчаваннем i плацiць за навучанне. Жыццё, вучоба i твочасць у Пецярбургу былi адным з самых плённых перыядаў мастакоўскай бiяграфii Я. Купалы. За гэты час (1909-1913 гг.) ён выдаў два зборнiкi вершаў — «Гусляр» (1910) i «Шляхам жьцця» (1913), напiсаў паэмы «Бандароўна» i «Сон на курган, камедыю «Паўлiнка» i драму «Раскiданае гняздо». У адрозненне ад «Жалейкi», у Гусляры аўтар пашырае як праблемна-тэматычныя, так і жанрава-стылёвыя межы сваіх твораў. З вяскова-сялянскага паэта Купала фармiруецца ў паэта народнага, агульнанацыянальнага. Яшчэ з большай рашучасцю аўтар выступае супраць сацыяльнага ўцiску чалавека, прапаведуе духоўную i грамадзянскую свабоду. У зборнiку ёсць вершы iнтымнай i фiласофскай лiрыкi. «Вялiкай падзеяй для самога паэта i для ўсёй беларускай грамадскасцi была першая пастаноўка «Паўлiнкi». Ролю Паўлiнкi выконвала Паўлiна Мядзёлка….
Кожнае лета Янка Купала прыязджаў да сваёй мацi, якая разам з дочкамi жыла ў Акопах. У адну з тaкix паездак паэт наведвае свайго калегу, знакамiтага мастака слова Якуба Коласа, якi вярнуўся з Miнскагa астрога. Усю ноч прасядзелi паэты ў драўлянай хаце, пабудаванай дзядзькам Антосем, абмяркоўваючы самыя розныя пытаннi. З гэтага часу пачалося доўгае i цёплае сяброўства двух беларускiх класiкаў.
янка купала паэт беларусь
У зборнiку «Шляхам жыцця» дамiнантнай з’яўляецца тэма маладой Беларусi, яе народа i мовы. Паэтычны талент Янкi Купалы фармiраваўся на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай. Ён не аднойчы гаварыў, што вялiкi ўплыў на яго аказалi беларускiя народныя казкi, песнi мацi. У зборнiку «Шляхам жыцця» ёсць многа твораў, якiя маюць фальклорную зенону: вершы «Явар i калiна», «Дзве таполi», «На Купалле, паэма «Курган.
Янка Купала — драматург. Трагікамедыя Тутэйшыя шлях да чытача і гледача
... твораў — была пастаўлена 31 жніўня 1922 года ў Акопах, на Лагойшчыне, дзе нядаў-на створаны філіял музея паэта. ... імя славутага песняра Беларусі. МАЙСТЭРСТВА ЯНКІ КУПАЛЫ-ДРАМАТУРГА Самая першая рыса майстэрства любой ... Беларусь» за 28 ліста-пада 1919 года (артыкул «Незалежнасць») паэт выразна і адназначна пісаў: « ... выкрываюць яго прайдзісвецтва і галавацяпства (Янка Здольнік, Алёнка, стары Гарошка і ...
Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а з caкавіка 1914 года становiцца рэдактарам газеты «Наша ніва». Яго рэдактарская праца была накіравана на пашырэнне беларускасці на роднай зямлi, выхаванне ў людзей патрыятычных пачуццяў. Купала з вялiкай радасцю дапамагаў маладым мастакам слова, змяшчаў ix творы на старонках газеты, рэдагаваў першыя кнігі З. Бядулi, Хв. Чарнышэвiча, Цiшкi Гартнага, К. Буйло, А. Гурло, Г. Леўчыка.
У 1914 годзе, як вядома, пачалася першая сусветная вайна. Яна ўскладнiла выпуск газеты, што, урэшце, прывяло да яе закрыцця.7 верасня 1915 года выйшаў апошні нумар «Нашай Hiвы». Янка Купала едзе да мацi ў Акопы, адтуль у xуткім часе ён наведвае горад Арол, а ў канцы верасня паэт ужо вучыцца ў Народным унiверсiтэце iмя А.Л. Шаняўскага ў Маскве. Вучоба была вельмi кароткай — Купала жэнiцца з Уладзicлавай Францаўнай Станкевiч, вяртаецца у Miнск.
Ваенныя падзеi не пакiнулi ў cпaкoi паэта: у студзенi 1916 года яго прызываюць у царскую армiю i накiроўваюць у дарожнасапёрны атрад Варшаўскай aкpyгi шляхоў зносiн. Калi 7 лiстапада 1917 года адбыўся Кастрычнiцкi пераварот, Янка Купала знаходзiўся ў Смаленску. З хваляваннем паэт сачыў за падзеямi на Беларусi. Яго ўзрадавала абвяшчэнне 25 caкaвiкa 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рзспублiкi. Гэтыя падзеi натхнiлi Купалу на напісаннe цыкла вершаў, у якiх выявiлася заклапочанасць аўтара будучьм сваёй Бацькаўшчыны.1 студзеня 1919 года ў Смаленску было абвешчана ўтварэнне БССР. У гэты час Купалу наведалi Язэп Дыла i Цішка Гартны. Узрадаваны паэт расказаў гасцям аб cвaiм жьццi: «Няма чым хвалiцца. Ды i не дзiва — колькi часу фронт непадалёку быў. Я служу ў тутэйшых наркампросаўскiх арганiзацыях i часта бываю ў вёсцы. Бачу, як жыве яна зараз. Заняпад страшэнны. Я даўно чакаю таго дня, каб вярнуцца ў Беларусь. Мне хочацца хутчэй уключыцца ў лiтаратурную работу. У xуткім часе Янка Купала вяртаецца на сталае месца жыхарства ў Miнcк, дзе ўладкоўваецца на працу бiблiятэкарам пры Беларускiм народным доме. Паэт марыць выдаць поўны збор cвaix твораў, але ўсе яго iмкненнi не далi станоўчага выніку. Ляжаў без руху i падрыхтаваны зборнiк вершаў «Спадчына. Такiя aдносіны ўладаў засмучалi i расчароўвалi Купалу. Яму не пiсалася.
У 20-я гады Купала займаецца актыўнай грамадскай i лiтаратурнай дзейнасцю. Kpaiнa ажьццяўляе палiтыку беларусiзацыi: адкрываюцца Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Інстытут беларускай культуры, тэатр, бiблiятэка, утвараюцца лiтаратурныя суполкi «Маладняк» i «Узвышша». Усе гэтыя падзеi акрылiлi Янку Купалу, натхнiлi яго на мастацкую творчасць. У 1922 годзе паэт выдае зборнiк «Спадчына, заканчвае п’есу «Тутэйшыя, у 1925 годзе ўбачыў свет новы зборнiк «Безназоўнае. Названы год быў для паэта юбiлейным: Беларусь шырока адзначыла 20 — годдзе яго лiтаратурнай творчасцi. З гэтай нагоды яму першаму ў кpaiнe было прысвоена ганаровае званне народнага паэта Беларусi. У адказ на высокую ацэнку cвaix заслуг Янка Купала пicaў: «Я скажу адно толькi, што сягонняшняе вялiкае i незвычайнае свята для мяне з прычыны ўшанавання майго юбiлею, асаблiва надання мне годнасці беларускага народнага паэта — гэта ёсць свята не маё, а беларускай нацыянальнай iдэi, гэта ёсць трыумф вызваленай працоўнай Беларусi».
Гэты твор Я.Купалы я бы параіла прачытаць кожнаму
... паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш. Пра гэты верш хочацца сказаць "меладычны", і нядзіўна, што ... шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам". І, безумоўна, раю кожнаму абавязкова прачытаць бліскучаю камедыю Купалы "Паўлінка", у якой аўтар высмейвае пошласць і ганарлівасць ...
У канцы 20-х — пачатку30 х гадоў на Беларусь прыйшла першая хваля рэпрэсiй, пад раскулачванне папалi мацi i сястра Янкi Купалы. Вялiкую шкоду ў прамым сэнсе здароўю i нават жыццю паэта нанёс артыкул Л. Бэндэ «Шляхам жыцця, у якiм Купала быў названы «iдэолагам буржуазнага нацыянал-адраджэнiзму. Артыкул справакаваў рэгулярныя выклiкi ў ДПУ, дзе Купалу дапытвалi i прымушалi прызнацца ў яго прыналежнасцi да кipaўніцтвa мiфiчнай контррэвалюцыйнай арганiзацыi «Саюз вызвалення Беларусi». Паэт мужна адмаўляў фантастычны паклёп, але, разам з тым, у яго душы зарадзiлася вялiкае расчараванне ў жыццi, справядлiвасцi i гyмaннacцi icнуючага ладу. У лiстападзе 1930 года пасля чарговага допыту Купала вырашыў закончыць жьщцё самагубствам. Спроба была няўдалая, i дактарам удалося выратаваць паэта. Названыя драматычныя падзеi зламалi духоўную моц паэта. Ён змяшчае ў «Звяздзе» «пакаяльны» «Адкрыты лiст Купалы, у якiм адракаецца ад нашанiўскiх традыцый, нацыянал-дэма — кратычнага асяродзiшча». У паэзii Купала cтaнoвiццa не падобным на сябе: яго вершы далёкiя ад рэальнага жыцця — яны славяць «сацыялiстычную яву». Haпaдкi на паэта з боку ўладаў спынiлicя, была створана iлюзiя гарманiчнага сужыцця Купалы i ўлады. Ён прымае ўдзел у розных высокix дзяржаўных форумах, пасяджэннях камiсiй, становіццa дэлегатам з’ездаў і нарадаў. У 1934 годзе прымае ўдзел у працы Першага ўсесаюзнага з’езда caвeцкix пісьменнікаў, на заключным пасяджэннi якога Купалу выбiраюць членам Праўлення ССП СССР. Акрамя гэтага, паэт неаднаразова выбiраецца кандыдатам у члены ІВК, cтановіццa дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Яго ўзнагароджвалi ордэнам Ленiна, шматлiкiмi медалямi i гpaмaтaмi.
У 30-ыя гады Купала пiша паэму «Тарасова доля», выдае зборнiкi «Песня будаўнiцтву», «Беларусi ардэнаноснай». У чэрвeнi — жнiўнi 1935 года паэт стварае свой знакамiты «Ляўкоўскi цыкл, напiсаны ў вёсцы Ляўкi Аршанскага раёна. У iм паэт у асноўным iдэалiзуе жыццё, адыходзiць ад прынцыпаў рэалiзму, у некаторай ступені дагаджае ўладам.
Вялiкая Айчынная вайна заспела Купалу ў Каўнас, куды ён паехаў па запрашэннi лiтоўскiх пісьменнікаў. Паэт тэрмiнов вярнуўся ў Miнск, затым у Ляўкi, а з наблiжэннем фронту выехаў у Маскву. На старонках многіх цэнтральных газет з’яўлялiся вершы i артыкулы Купалы. Паэт верыў у перамогу i заклiкаў народ змагацца з фашысцкiмi захопнiкамi. У ваенны час выйшлi яго паэтычныя творы «Беларускім партызанам», «Зноў будзем шчасце мець і волю» i iнш. Восенню 1941 года ў Маскве пачынаецца эвакуацыя, i Купала едзе ў пасёлак Печышчы, што недалёка ад Казанi.
Белорусская литература 20-30-х годов
... национальную манеру и литературный язык. Таким образом, в первой половине 20-х годов ХХ века в белорусской литературе намечаются три основные социально-культурные и идеологические направления: Самостоятельная национальная ... А. Зарыцкага и др. В 1924 году при поддержке группы «Узвышша» была издана поэма Янки Купалы «Безназоўнае». В 1927 году еще несколько групп откололось от товарищества ...